Рыёдзі Наёры

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Рыёдзі Наёры
яп.: 野依 良治
Rioji Noyori.jpg
Дата нараджэння 3 верасня 1938(1938-09-03)[1][2][…] (83 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці хімік, прафесар
Навуковая сфера хімія, фізічная хімія і арганічная хімія
Месца працы
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук і доктар тэхнічных навук (1967)
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Hitoshi Nozaki[d]
Член у
Узнагароды
Сайт riken.jp/engn/r-world/ri…
Commons-logo.svg Рыёдзі Наёры на Вікісховішчы

Рыёдзі Наёры (3 верасня 1938, Кобэ, Японія) — японскі хімік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі ў 2001 годзе разам з К. Б. Шарплесам і У. С. Ноўлсам «за даследаванні, якія выкарыстоўваюцца ў фармацэўтычнай прамысловасці — стварэнне хіральных каталізатараў акісляльна-аднаўленчых рэакцый».[7]

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў універсітэт у г. Кіёта ў 1967 годзе. З 1968 года ва ўніверсітэце г. Нагоя (з 1972 года прафесар; з 2000 года дырэктар навукова-даследчага цэнтра матэрыялазнаўства). У 20012002 гадах прэзідэнт Японскага хімічнага таварыства.

Аўтар навуковых прац па арганічнай хіміі. Распрацаваў аптычна актыўныя каталізатары для ажыццяўлення хіральна каталізавальных рэакцый асімітрычнага гідрыравання (1980), што дазволіла рэалізаваць прамысловы сінтэз энантыямераў хімічных злучэнняў і лекавых прэпаратаў з амаль 100-% выхадам канчатковых прадуктаў.

Член Японскай акадэміі (2002), замежны член Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук (2001), Расійскай АН (2003).

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Ryōji Noyori // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Noyori Ryoji // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Ryoji Noyori // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Japan famous native sons and daughters
  5. Nobel Prize
  6. 6,0 6,1 NNDB — 2002.
  7. The Nobel Prize in Chemistry 2001(англ.) . Архівавана з першакрыніцы 8 красавіка 2012. Праверана 8 кастрычніка 2009.
  8. Большая золотая медаль РАН имени М. В. Ломоносова // Сайт Российской академии наук

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.18 Кн.1: Дадатак: Шчытнікі — ЯЯ / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. — С. 432. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0295-4 (Т. 18 Кн. 1).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]