Джэк Шостак
Джэк Шостак | |
---|---|
англ.: Jack William Szostak | |
Дата нараджэння | 9 лістапада 1952[1][2][…] (71 год) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | біёлаг, малекулярны біёлаг, генетык, прафесар, біяхімік |
Навуковая сфера | цытагенетыка, біялогія[8] і генетыка[8] |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Ray Wu[d] |
Член у | |
Узнагароды |
прэмія Альберта Ласкера за фундаментальныя медыцынскія даследаванні (2006) Dr H.P. Heineken Prize for Biochemistry and Biophysics[d] (2008) Oparin Medal[d] (2011) Hans Sigrist Prize[d] (1997) член Лонданскага каралеўскага таварыства[d] (2019) Great Immigrants Award[d] (2010) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Джэк Шостак (анг. Jack Szostak, нар. 9 лістапада 1952, Лондан) — амерыканскі вучоны-цытагенетык, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (2009) сумесна з Кэрал Грэйдэр і Элізабет Блэкбёрн з фармулёўкай «за адкрыццё механізмаў абароны храмасом целамерамі і фермента целамеразы» у адпаведнасці з тэорыяй, прапанаванай Аляксеем Алоўнікавым ў 1971 годзе.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Джэк Шостак вырас у Канадзе, скончыў Універсітэт МакГіл, дзе атрымаў ступень бакалаўра ў галіне клетачнай біялогіі. Абараніў дысертацыю ў Карнельскім універсітэце, пасля чаго заснаваў уласную лабараторыю ў медыцынскай школе Гарвардскага ўніверсітэта.
Навуковая праца
[правіць | правіць зыходнік]Шостак ў асноўным працуе ў галіне генетыкі. Яму першаму ў свеце ўдалося сканструяваць штучную дражджавую храмасому. Ён актыўна ўдзельнічаў у праекце «Геном чалавека». Акрамя гэтага, працы Шостака дапамаглі зразумець механізм рэкамбінацыі храмасом.
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Hanczyc MM, Fujikawa SM, Szostak JW. Experimental Models of Primitive Cellular Compartments: Encapsulation, Growth and Division. Science, 2003; 302:618-622.
- Chen IA, Roberts RW and Szostak JW. The Emergence of Competition Between Model Protocells. Science, 2004; 305:1474-1476.
- Mansy SS, Schrum JP, Krishnamurthy M, Tobé S, Treco D, and Szostak JW. Template-directed Synthesis of a Genetic Polymer in a Model Protocell. Nature, 2008; 454:122-5.
- Zhu TF and Szostak JW. A robust pathway for protocell growth and division under plausible prebiotic conditions. J. Am. Chem. Soc., 2009, 131: 5705-5713.
Зноскі
- ↑ NNDB — 2002.
- ↑ Rogers K. Jack W. Szostak // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ http://onlinelibrary.wiley.com/doi/10.1002/scin.5591780123/pdf
- ↑ http://www.examiner.com/x-24559-DC-World-News-Examiner~y2009m10d5-Nobel-Prize-in-medicine-winners-solve-fundamental-mystery
- ↑ http://www.theglobeandmail.com/life/health/small-doses-a-weekly-roundup-of-health-research/article1318042/
- ↑ http://www.britannica.com/EBchecked/topic/1567677/Carol-W-Greider
- ↑ http://www.examiner.com/x-15792-Blood-Cancers-Examiner~y2009m10d5-Blackburn-Greider-and-Szostak-win-Nobel-prize-for-medicine
- ↑ а б Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Джэк Шостак на Вікісховішчы |
- Нарадзіліся 9 лістапада
- Нарадзіліся ў 1952 годзе
- Нарадзіліся ў Лондане
- Выкладчыкі Гарвардскага ўніверсітэта
- Выпускнікі ўніверсітэта Мак-Гіла
- Выпускнікі Карнельскага ўніверсітэта
- Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
- Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
- Члены Лонданскага каралеўскага таварыства
- Лаўрэаты прэміі Альберта Ласкера за фундаментальныя медыцынскія даследаванні
- Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па медыцыне
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Генетыкі ЗША