Генры Эйрынг
Генры Эйрынг | |
---|---|
Дата нараджэння | 20 лютага 1901[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 26 снежня 1981[1][2] (80 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Henry B. Eyring[d] і Ted Eyring[d][8] |
Род дзейнасці | хімік, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | фізічная хімія |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | George Ernest Gibson[d][9] |
Член у | |
Узнагароды |
медаль Эліята Крэсана[d] (1969) прэмія Уіларда Гібса[d] (1968) прэмія Вольфа па хіміі (1980) медаль Прыстлі[d] (1975) Linus Pauling Award[d] (1969) Bingham Medal[d] (1949) William H. Nichols Medal[d] (1951) Remsen Award[d] (1960) |
Генры Эйрынг (англ.: Henry Eyring, 20 сакавіка 1901 — 26 снежня 1981) — амерыканскі хімік-тэарэтык мексіканскага паходжання, спецыяліст у галіне вывучэння хуткасцей хімічных рэакцый і прамежкавых злучэнняў, член Міжнароднай Акадэміі Квантава-Малекулярных Даследаванняў.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Эйрынг нарадзіўся ў 1901 годзе ў мармонскай суполцы Калоніі-Хуарэс у Мексіцы. Бацька Генры быў паспяховым фермерам і разводзіў буйную рагатую жывёлу. Аднак пачатак мексіканскай рэвалюцыі ў 1910 г. дэстабілізавала палітычную сітуацыю да такой ступені, што сям’я Генры разам з іншымі каланістамі мігравала ў Эль-Паса штата Тэхас у сярэдзіне ліпеня 1912 года.
Праз два гады бацька Генры купіў невялікую ферму паблізу Пімы ў Арызоне. Генры працягнуў навучанне, якое пачаў яшчэ ў Мексіцы, у Піме ў 1914 годзе. Затым вучыўся ў Гільскай Акадэміі — царкоўнай школе каля Пімы, якую скончыў у 1919 годзе. Ён рабіў вялікія поспехі ў матэматыцы і прыродазнаўчых навуках і вырашыў атрымаць інжынерную спецыяльнасць ва Універсітэце Арызоны.
Пасля заканчэння бакалаўрыяту ў 1923 годзе па спецыяльнасці «горны інжынер» Эйрынг працягнуў вучобу ва Універсітэце Арызоны і атрымаў ступень магістра ў галіне металургіі вясной 1924 года. Далей Генры выкладаў хімію ва Універсітэце Арызоны адзін навучальны год (1924—1925). Ва ўніверсітэце Берклі ён атрымаў доктарскую ступень (Ph.D., 1927).
На хімічным факультэце Універсітэта Вісконсіна ён працягнуў пачатую ў Берклі працу па вывучэнні ўзаемадзеяння газаў з альфа-часціцамі. У 1928 г. ён пачаў працаваць у лабараторыі Фэрынгтана Дэніэльса, дзе вывучаў разлажэнне N2O5 у розных растваральніках. Менавіта тут ён пачаў даследаванні ў галіне хімічнай кінетыкі.
Зноскі
- ↑ а б Henry Eyring // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Henry Eyring // GeneaStar
- ↑ а б Henry Eyring // Biographical Memoirs — Нацыянальная акадэмія навук ЗША, 1996. — Т. 70. — doi:10.17226/5406
- ↑ Henry Eyring, 1901-1982 // Annu. Rev. Phys. Chem. / G. K. Rollefson, H. Eyring, B. S. Rabinovitch et al. — Annual Reviews, 1983. — ISSN 0066-426X; 1545-1593 — doi:10.1146/ANNUREV.PC.34.100183.005033
- ↑ http://mormonscholarstestify.org/2351/henry-eyring
- ↑ Eyring H, Ree T, MS J. On an improved partition function of significant structure theory // Proc. Natl. Acad. Sci. U.S.A. / M. R. Berenbaum — [Washington, etc.], USA: National Academy of Sciences [etc.], 1967. — Vol. 57, Iss. 6. — P. 1566–1572. — ISSN 0027-8424; 1091-6490 — doi:10.1073/PNAS.57.6.1566
- ↑ Eyring H Solution of the time-dependent schrödinger equation by the laplace transform method // Proc. Natl. Acad. Sci. U.S.A. / M. R. Berenbaum — [Washington, etc.], USA: National Academy of Sciences [etc.], 1971. — Vol. 68, Iss. 1. — P. 76–81. — 6 p. — ISSN 0027-8424; 1091-6490 — doi:10.1073/PNAS.68.1.76
- ↑ https://chem.utah.edu/news/tedeyringobituary.php Праверана 25 красавіка 2022.
- ↑ Матэматычная генеалогія — 1997. Праверана 22 студзеня 2019.
- Нарадзіліся 20 лютага
- Нарадзіліся ў 1901 годзе
- Нарадзіліся ў штаце Чыўаўа
- Памерлі 26 снежня
- Памерлі ў 1981 годзе
- Памерлі ў Солт-Лэйк-Сіці
- Пахаваныя ў Берліне
- Выкладчыкі Прынстанскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Каліфарнійскага ўніверсітэта ў Берклі
- Члены Леапальдзіны
- Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
- Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
- Узнагароджаныя Нацыянальным медалём навукі ЗША
- Лаўрэаты прэміі Вольфа па хіміі
- Узнагароджаныя медалём Прыстлі
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Нарадзіліся 20 сакавіка
- Хімікі ЗША