Хірасіма, любоў мая
Хірасіма, любоў мая![]() | |
---|---|
фр.: Hiroshima mon amour | |
![]() | |
Жанр | драматычны фільм[1][2] і рамантычны фільм[1][2] |
Рэжысёр | |
Прадзюсар | |
Сцэнарыст | |
У галоўных ролях |
|
Аператар | |
Кампазітар | |
Кінакампанія | Argos Films[d] |
Працягласць | 90 хв. |
Краіна | |
Мова | французская мова |
Год | 1959 |
IMDb | ID 0052893 |
«Хірасіма, любоў мая» (фр.: Hiroshima mon amour, яп.: 二十四時間の情事) — першы гульнявы фільм Алена Рэнэ па сцэнары французскай пісьменніцы Маргерыт Дзюрас (1959). У фільме не гучаць імёны галоўных герояў, толькі ў самым канцы яны даюць імёны адзін аднаму — назвы гарадоў, адкуль яны родам. Яна называе яго Хірасіма, ён яе — Невер.
Сюжэт[правіць | правіць зыходнік]
Пасляваенная Японія, Хірасіма. У страшных абставінах сустракаюцца двое. Яна — французская актрыса, што збіраецца вылятаць у Парыж, але затрымалася ў Хірасіме на здымках нейкага кіно. Ён — японскі архітэктар, які пазнаёміўся з замежнай прыгажуняй у бары.
Хуткае, мімалётнае каханне ўзнікае паміж гэтымі людзьмі. Але пры гэтым як ён, так і яна трымаюць у галаве сваё мінулае. Ён памятае пра тое, як праз ядзерны ўдар не стала ні яго горада, ні яго сям’і. Яна — як страціла каханага, акупанта, якога забілі з засады, і была дужа шчаслівая, калі ядзерны ўдар па Хірасіме спыніў вайну. Але ж такое трагічнае мінулае не перашкода для моцнага кахання[4].
Зноскі
- ↑ а б в http://www.imdb.com/title/tt0052893/ Праверана 18 красавіка 2016.
- ↑ а б в г http://www.filmaffinity.com/es/film182077.html Праверана 18 красавіка 2016.
- ↑ а б в г http://www.imdb.com/title/tt0052893/fullcredits Праверана 18 красавіка 2016.
- ↑ Топ культавых антываенных стужак, каб нагадаць сабе, наколькі каштоўны мір