Царква Раства Багародзіцы (Палачаны)
Славутасць | |
Царква Раства Багародзіцы | |
---|---|
![]() Раства-Багародзіцкая царква ў Палачанах | |
54°13′33″ пн. ш. 26°43′38″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Вёска | Палачаны |
Канфесія | БПЦ |
Епархія | Маладзечанская епархія |
![]() |
Свята-Раства-Багародзіцкая царква — праваслаўны храм у в. Палачаны Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
У цэнтры вёскі. Пабудавана ў 2-й палавіне 19 ст. з бутавага каменю. Да 1990-х гг. не дзейнічала.
Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]
Помнік архітэктуры сінадальнага напрамку рэтраспектыўна-рускага стылю. Аб’ёмна-прасторавая кампазіцыя будынка 4-часткавая: кубападобны асноўны аб’ём, паўкруглая апсіда, нізкая трапезная, 3-ярусная шатровая званіца (васьмярык на 2 чацверыках). Пакаты 4-схільны дах асноўнага аб’ёму і шацёр званіцы завершаны цыбулепадобнымі галоўкамі на барабанах. На фоне бутавай муроўкі вылучаюцца атынкаваныя элементы дэкору: руставаныя ліштвы арачных аконных праёмаў і прамавугольнага ўваходнага праёма, вуглавыя лапаткі, аркатурныя фрызы, карнізы. Верхні ярус званіцы, атынкаваны, прарэзаны арачнымі праёмамі з кілепадобнымі броўкамі.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Царква Раства Багародзіцы (Палачаны) на сайце Праваслаўная архітэктура Беларусі (бел.)
- Царква Раства Багародзіцы (Палачаны) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Царква Раства Багародзіцы (Палачаны) на сайце Radzima.org