Свята-Іосіфаўская царква (Гарадзілава)
Славутасць | |
Свята-Іосіфаўская царква | |
---|---|
![]() | |
54°13′32″ пн. ш. 26°36′01″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Вёска | Гарадзілава |
Канфесія | БПЦ |
Епархія | Маладзечанская епархія |
Дата пабудовы | 1866 год |
![]() |
Царква ў імя святога Іосіфа Абручніка — праваслаўны храм у вёсцы Гарадзілава Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Каля могілак. Пабудавана ў 1866 г. з цэглы і бутавага каменю. На царкоўны пляц вядзе мураваная арачная брама.
Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]
Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Аднанефны храм. Аб’ёмна-прасторавая кампазіцыя падоўжна-восевая, уключае двух'ярусную шатровую вежу-званіцу (васьмярык на чацверыку), кароткую трапезную, прамавугольны ў плане асноўны аб’ём, паўкруглую апсіду. З паўночнага боку апсіды невялікая прыбудова рызніцы. Асноўны аб’ём накрыты чатырохсхільным дахам з цыбулепадобнай галоўкай. Багатую фактуру фасадам надае спалучэнне неатынкаванай муроўкі з часанага бутавага каменю і атынкаваных і пабеленых элементаў архітэктурнага дэкору (вуглавыя лапаткі, аркатурныя паясы, карнізы, ліштва арачных аконных праёмаў).
Інтэр'ер[правіць | правіць зыходнік]
Зала перакрыта плоскай столлю, асвятляецца бакавымі спаранымі аконнымі праёмамі. Прастора апсіды вылучана шырокім арачным прасветам і драўляным іканастасам.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Свята-Іосіфаўская царква (Гарадзілава)
- Свята-Іосіфаўская царква (Гарадзілава) на сайце Праваслаўная архітэктура Беларусі (бел.)