Свята-Троіцкая царква (Маркава)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Славутасць
Свята-Троіцкая царква
Свята-Троіцкая царква
Свята-Троіцкая царква
Краіна Беларусь
Аграгарадок Маркава

Свята-Троіцкая царква — праваслаўны храм у в. Маркава Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

На ўсходняй ускраіне вёскі. Пабудавана ў 1860 г. з бутавага каменю і цэглы.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Царква з боку апсіды
Адзін з малюнкаў на бутавай муроўцы

Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Прамавугольны ў плане аб'ём з трох'яруснай званіцай (васьмярык на 2 чацверыках). Над шатром званіцы і пасярэдзіне двухсхільнага пакрыцця асноўнага аб'ёму цыбулепадобныя галоўкі на васьмігранных барабанах. Акрамя галоўнага ўвахода створаны бакавы на паўночным фасадзе. На фоне бутавай муроўкі вылучаюцца атынкаваныя элементы архітэктурнага дэкору — руставаныя вуглавыя лапаткі, аркатурны фрыз, карніз, ліштвы адзінарных і здвоеных арачных аконных праёмаў і люкарнаў.

Інтэр'ер[правіць | правіць зыходнік]

У інтэр'еры алтарная частка аддзелена драўляным трохгранным іканастасам.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]