Ванілеростбратэн

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Ванілеростбратэн або ванільны ростбіф (ням.: Vanillerostbraten) — класічная страва аўстрыйскай і ў асаблівасці венскай кухні. Гатуецца аналагічна цвібельростбратэну. Нягледзячы на назву, у рэцэпце ванільнага ростбіфа ванілі няма, але ёсць часнок. Калі з'явілася страва, ваніль была вельмі дарагой спецыяй, якую дастаўлялі з Месаамерыкі, і была даступна толькі арыстакратыі. Часнок у тыя часы жартуючы называлі «ваніллю для беднякоў».

Для ванільнага ростбіфу тонка парэзанае мяса соляць, перчаць, запраўляюць часнаком, з аднаго боку абвальваюць у муцэ, абсмажваюць і затым вымаюць з патэльні. На тлушчы, які застаўся пасля смажання, рыхтуюць соус з даданнем часнаку, іншых вострых прыпраў і стружак сметанковага масла, у які апускаюць ростбіф.

У класічным рэцэпце ванілеростбратэн падаюць з смажанай бульбай.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Ewald Plachutta und Christoph Wagner: Die gute Küche. Das österreichische Jahrhundertkochbuch. Orac, Wien 1993, ISBN 3701503109