Цыбуля прычасночная
Перайсці да навігацыі
Перайсці да пошуку
Цыбуля прычасночная | |||||||||||||||||||
![]() | |||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||
Allium scorodoprasum L. | |||||||||||||||||||
|
Цыбуля прычасночная[3], ракамболь, іспанскі часнок (Allium scorodoprasum) — агароднінная расліна падсямейства цыбулевых.
Двухгадовая расліна з яйцападобнай цыбулінай, укрытай скурыстай карычневай абалонкай. Лісце лінейнае, недудкаватае, вельмі кароткае. Кветкавая стрэлка 40—80 см. Парасон з фіялетавымі цыбулінамі, шматкветкавы.
Выкарыстоўваецца ў ежу ў сырым выглядзе, цыбуліны соляць. Ужываюць як мачагонны сродак.
Размнажаецца цыбулінамі і паветранымі бульбачкамі. Азімая расліна. Вырошчваецца ракамболь, як і азімы часнок.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 12. — 160 с. — 2 350 экз.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Энцыклапедыя сельскага гаспадара. — Мн.: БелЭн, 1993.