Сцёблы вышынёй 15-30 см з паўшарападобнымі або плоскімі суквеццямі-парасонамі дыяметрам да 7 см, якія складаюцца з буйных (дыяметрам 1 см) жоўтых зоркавых кветак. Цыбуліна шарападобная, дыяметрам да 2,5 см. Лісце ланцэтнае, шырокае, плоскае, шызага колеру. Цвіце ў чэрвені.
Цыбуліна гэтай расліны ядомая, мае моцны часнаковы пах. Расліна таксама выкарыстоўваецца ў медыцынскіх і дэкаратыўных мэтах. У дзікім выглядзе расце ў асноўным у Іспаніі і паўднёвай Францыі.