Жгуцік

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Жгу́цікі — ніткападобныя рухомыя цытаплазматычныя вырасты цела ў жгуцікакых прасцейшых, многіх бактэрый, зааспор, сперматазоідаў раслін і жывёл.

Служаць пераважна для перамяшчэння ў вадкім асяроддзі. У клетцы бывае 1—4 (зрэдку больш) жгуцікаў. Структура іх складаная: звонку тонкая мембрана (пелікула), ва ўнутранай поласці цытаплазма. Падоўжная вось складаецца з 2 цэнральных і 9 перыферычных (простых або падвойных) вельмі тонкіх ніцей (фібрыл). У аснове жгуціка — 2 перпендыкулярныя базальныя цельцы. Рухаюцца пераважна хвалепадобна. Знаходэяцца з аднаго, абодвух бакоў або па ўсёй паверхні клеткі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]