Перайсці да зместу

Цёмны рыцар

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Цёмны рыцарM:
англ.: The Dark Knight
Жанры баявік[1][2][…], новы нуар[d], крымінальны трылер[d][3], крымінальны фільм[d], супергеройскі фільм, драматычны фільм[3] і трылер[d][3]
Рэжысёр
Прадзюсары
На аснове Бэтмэн
Сцэнарысты
У галоўных
ролях
Аператар
Кампазітары
Мастак-пастаноўшчык Нэйтан Краўлі[d]
Кінакампаніі Warner Brothers[8], DC Comics, Legendary Pictures[d][3], Syncopy Inc.[d][3] і Warner Bros. Pictures[d][3]
Працягласць 153 хв.[3]
Бюджэт 185 000 000 $[9]
Зборы 1 006 234 167 $[10], 534 987 076 $[11] і 158 411 483 $[10]
Краіны
Мова англійская
Год 13 жніўня 2008, 18 ліпеня 2008[9], 25 ліпеня 2008[14], 21 жніўня 2008[15], 8 верасня 2022 і 14 жніўня 2008
IMDb ID 0468569
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

«Цёмны рыцар» (англ.: The Dark Knight) — супергеройскі трылер, зняты сумесна ЗША і Вялікабрытаніяй у 2008 годзе рэжысёрам, прадзюсарам і сааўтарам сцэнарыя Крыстаферам Ноланам, другая частка трылогіі Нолана пра Бэтмэна. У галоўных ролях Крысціян Бейл, Хіт Леджэр, Аарон Экхарт, Гэры Олдмен, Мэгі Джыленхол, Майкл Кейн і Морган Фрымэн.

Карціна здымалася ў асноўным у Чыкага, але таксама ў некаторых іншых месцах ЗША, Вялікабрытаніі і Ганконга. Для здымкі асобных сюжэтаў выкарыстоўваліся фотаапараты IMAX з плёнкай 70 мм. Фільм прысвечаны памяці Леджэра, які памёр 22 студзеня 2008 года, праз некалькі месяцаў пасля заканчэння здымак і за паўгода да выхаду фільма.

Сусветная прэм’ера фільма «Цёмны рыцар» адбылася 14 ліпеня 2008 года ў Нью-Ёрку. У шырокі пракат фільм выйшаў 16 ліпеня 2008 года ў Аўстраліі, 18 ліпеня ў Паўночнай Амерыцы і 24 ліпеня ў Вялікабрытаніі. Кінакрытыкі лічаць фільм адным з лепшых фільмаў дзесяцігоддзя. Фільм атрымаў станоўчыя водгукі і ўстанавіў мноства касавых рэкордаў падчас выхаду. З даходам больш за 1 мільярд долараў ён займае 28-е месца ў спісе самых касавых фільмаў. Фільм атрымаў восем намінацый на «Оскар», дзве з якіх выйгралі.

  • «Цёмны рыцар» быў намінаваны на восем «Оскараў», але атрымаў толькі два. Першую статуэтку атрымаў пасмяротна Хіт Леджэр, а другую — за Найлепшы мантаж гуку.
  • Акрамя таго, Хіт Леджэр быў пасмяротна ўзнагароджаны «Залатым глобусам» за Найлепшую ролю другога плана.
  1. http://www.nytimes.com/2008/07/18/movies/18knig.html?ref=movies&_r=1& Праверана 16 красавіка 2016.
  2. http://www.nytimes.com/2008/07/18/movies/18knig.html?ref=movies&_r=0 Праверана 16 красавіка 2016.
  3. 1 2 3 4 5 6 7 8 https://www.vooplay.tv/movie-detail.php?vid=155
  4. 1 2 3 4 Blanc J. AlloCiné — 1993. Праверана 16 красавіка 2016.
  5. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 Siamzone Праверана 16 красавіка 2016.
  6. 1 2 выгрузка даных FreebaseGoogle.
  7. 1 2 3 4 5 http://www.cinematografo.it/cinedatabase/film/il-cavaliere-oscuro/48751/ Праверана 16 красавіка 2016.
  8. http://stopklatka.pl/film/mroczny-rycerz Праверана 16 красавіка 2016.
  9. 1 2 Box Office Mojo — 1999.
  10. 1 2 Box Office Mojo — 1999. Праверана 14 лютага 2023.
  11. Box Office Mojo — 1999. Праверана 30 красавіка 2022.
  12. 1 2 BFI Film & TV Database Праверана 22 жніўня 2020.
  13. The American Film Institute Catalog of Motion Pictures Праверана 22 жніўня 2020.
  14. http://www.sfi.se/sv/svensk-filmdatabas/Item/?itemid=66679&type=MOVIE&iv=Basic
  15. Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 6 студзеня 2017.