Аватар (фільм, 2009)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Аватар
Avatar
Постар фільма
Жанр

Навуковая фантастыка
Экшн[1]
Драма
Прыгоды[1]
Эпічнае кіно[en]

Рэжысёр

Джэймс Кэмеран

Прадзюсар

Джэймс Кэмеран
Джон Ландау

Аўтар
сцэнарыя

Джэймс Кэмеран

У галоўных
ролях

Сэм Уортынгтан
Зоі Салдана
Сігурні Уівер
Стывен Лэнг
Джоэль Мур
Джавані Рыбізі
Мішэль Радрыгес

Аператар

Маўра Фіёрэ

Кампазітар

Джэймс Хорнер

Кінакампанія

Злучаныя Штаты Амерыкі Lightstorm Entertainment
Злучаныя Штаты Амерыкі 20th Century Fox
Злучаныя Штаты Амерыкі Dune Entertainment
Вялікабрытанія Ingenious Film Partners

Працягласць

Тэатральная версія: 162 хвіл.[2]
Рэжысёрская версія: 171 хвіл.[3]

Бюджэт

$ 237 000 000[4]
+ $ 9 000 000 (паўторны пракат)[3]

Зборы

$ 2 782 275 172[5][6]

Краіна

Злучаныя Штаты Амерыкі ЗША[7][8]

Мова

англійская,
на’ві

Год

2009

Папярэдні фільм


Наступны фільм

Аватар 2

IMDb

ID 0499549

Афіцыйны сайт

«Авата́р» (англ.: Avatar, МФА: [ˈæv.ə.tɑɹ]) — амерыканскі навукова-фантастычны фільм 2009 года аўтара сцэнарыя і рэжысёра Джэймса Кэмерана з Сэмам Уортынгтанам і Зоі Салдана ў галоўных ролях. Дзеянне фільма адбываецца ў 2154 годзе, калі чалавецтва здабывае каштоўны мінерал унабтаніум на планеце Пандора, заселеным спадарожніку газавай планеты ў зорнай сістэме Альфы Цэнтаўра[9][10][11]. Па сюжэце рэсурсаздабывальная карпарацыя пагражае існаванню мясцовага племені чалавекападобных разумных істот, на'ві. Назва фільма — назва генетычна спраектаваных целаў, гібрыдаў на'ві і людзей, якія выкарыстоўваюцца камандай даследчыкаў для вывучэння планеты і ўзаемадзеяння з туземнымі жыхарамі Пандоры[12].

Стварэнне «Аватара» пачалося ў сярэдзіне 1990-х гадоў, калі Кэмеран напісаў 80-старонкавую канцэпцыю сцэнарыя фільма[13][14]. Меркавалася пачаць здымкі ў 1997-м і выпусціць «Аватар» у пракат ужо ў 1999 годзе, але, па словах Кэмерана, на той момант яшчэ не існавала тэхналогій, здольных увасобіць у жыццё яго бачанне карціны[15]. Праца над мовай на'ві пачалася ўлетку 2005-га, а напачатку 2006 года Кэмеран прыступіў да стварэння сцэнарыя і выдуманага сусвету[16][17]. Па афіцыйных даных, бюджэт «Аватара» складае каля 237 мільёнаў долараў[4], па іншых ацэнках, выдаткі на вытворчасць фільма вар'іруюцца ад $280 да $310 мільёнаў, а кошт рэкламнай кампаніі ацэньваецца ў $150 мільёнаў[18][19][20]. Пры здымках «Аватара» шырока выкарыстоўвалася тэхналогія захопу руху. Фільм выйшаў у пракат у традыцыйным фармаце, 3D-фармаце (RealD 3D, Dolby 3D, XpanD 3D і IMAX 3D) і ў «4D»-фармаце ў некаторых кінатэатрах Паўднёвай Карэі[21].

Прэм'ера «Аватара» адбылася ў Лондане 10 снежня 2009 года. У міжнародны пракат, уключаючы ЗША і Канаду, фільм выйшаў 16—18 снежня таго ж года. Карціна мела камерцыйны поспех[22][23][24] і была станоўча ўспрынята крытыкамі[25][26]. Яна пабіла некалькі рэкордаў па зборах, стаўшы самым касавым фільмам усіх часоў у Паўночнай Амерыцы і ва ўсім свеце, абагнаўшы «Тытанік», які ўтрымліваў рэкорд на працягу 12 гадоў[27]. «Аватар» таксама стаў першым фільмам у гісторыі кінематографа, чые касавыя зборы перавысілі адзнаку ў 2 мільярды долараў[28]. Фільм быў намінаваны на «Оскар» у дзевяці катэгорыях, уключаючы «Лепшы фільм» і «Лепшая рэжысура»[29], і перамог у трох з іх: «Лепшая аператарская праца», «Лепшыя візуальныя эфекты» і «Лепшая праца мастака-пастаноўшчыка». DVD-рэліз фільма пабіў рэкорды продажаў, а Blu-ray-выданне стала адным з самых паспяховых у гісторыі. У 2015 годзе ці пазней выйдзе сіквел кінакарціны — «Аватар 2». Адначасова здымаецца і трэцяя частка франшызы; таксама магчыма з'яўленне чацвёртага фільма[30].

Акцёры[правіць | правіць зыходнік]

Акцёр Роля
Сэм Уортынгтан Джэйк Салі Джэйк Салі
Сігурні Уівер Грэйс Агустын доктар Грэйс Агустын глава праграмы «Аватар»
Джавані Рыбізі Паркер Селфрыдж адміністратар Паркер Селфрыдж
Стывен Лэнг Майлз Куарытч палкоўнік Майлз Куарытч
Мішэль Радрыгес Трудзі Чакан пілот Трудзі Чакан
Джоэль Мур Норм Спелман вучоны Норм Спелман
Дыліп Раа[en] Макс Патэль доктар Макс Патэль
Акцёр Роля
Зоі Салдана Нейціры Нейціры
Сі Сі Эйч Паўндэр Мо’ат Мо’ат духоўны лідар Амацікая і маці Нейціры
Лаз Алонса Цу’тэй Цу’тэй воін Амацікая
Уэс Сцьюдзі Эйтукан Эйтукан правадыр Амацікая і бацька Нейціры
Пітэр Менса Аквей Аквей правадыр клана Вершнікаў Раўніны


Узнагароды і намінацыі[правіць | правіць зыходнік]

«Аватар» быў намінаваны на прэмію «Оскар» у дзевяці катэгорыях, уключаючы «Лепшы фільм» і «Лепшую рэжысуру», але перамог толькі ў трох з іх: «Лепшая праца мастака-пастаноўшчыка», «Лепшая аператарская праца» і «Лепшыя візуальныя эфекты»[29]. На 67-й цырымоніі «Залаты глобус» з чатырох намінацый «Аватар» перамог у дзвюх: «Лепшы фільм-драма» і «Лепшая рэжысёрская праца»[31]. Фільм стаў «Лепшай карцінай» па меркаванні New York Film Critics Online[32] і «Самым арыгінальным, інавацыйным або крэатыўным фільмам» па версіі St. Louis Film Critics, дзе таксама выйграў у намінацыі «Лепшыя візуальныя эфекты»[33]. «Аватар» быў намінаваны ў дзевяці катэгорыях на прэміі BAFTA і стаў пераможцам у дзвюх з іх: «Лепшы прадакшн-дызайн» і «Лепшыя спецэфекты»[34]. Фільм — уладальнік мноства іншых розных узнагарод і намінацый.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Ordoña, Michael Eye-popping 'Avatar' pioneers new technology (англ.) . San Francisco Chronicle (2009-12-13). Архівавана з першакрыніцы 29 красавіка 2010. Праверана 29 красавіка 2010.
  2. BBFC rating and classification details for Avatar (December 7, 2009). — «Feature Film. Classified 07 December 2009. Run Time 161m 35s»  Архівавана з першакрыніцы 8 чэрвеня 2012. Праверана 26 жніўня 2010.
  3. 3,0 3,1 James Wigney Avatar director slams bandwagon jumpers. Herald Sun (August 15, 2010). Архівавана з першакрыніцы 8 чэрвеня 2012. Праверана 16 жніўня 2010.
  4. 4,0 4,1 Patten, D. 'Avatar's' True Cost — and Consequences (англ.) . The Wrap (2009-12-03). Архівавана з першакрыніцы 16 снежня 2009. Праверана 12 снежня 2009.
  5. Box Office Mojo
    • Усяго: Avatar (2009). — «$2,782,275,172»  Архівавана з першакрыніцы 8 чэрвеня 2012. Праверана 10 студзеня 2012.
    • Спецыяльнае выданне: Avatar (Special Edition). — «North America:$10,741,486; Overseas: $22,469,358»  Архівавана з першакрыніцы 8 чэрвеня 2012. Праверана 10 студзеня 2012.
  6. Avatar. The-Numbers. Nash Information Services. Архівавана з першакрыніцы 8 чэрвеня 2012. Праверана 27 сакавіка 2011.
  7. French, Philip Avatar was the year's real milestone, never mind the results (англ.) . London: The Guardian (2010-03-14). Архівавана з першакрыніцы 8 чэрвеня 2012. Праверана 8 сакавіка 2012.
  8. Johnston, Rich Review: AVATAR — The Most Expensive American Film Ever... And Possibly The Most Anti-American One Too (англ.) . Bleeding Cool (2009-12-11). Архівавана з першакрыніцы 8 чэрвеня 2012. Праверана 8 сакавіка 2012.
  9. Choi, Charles Q. Moons like Avatar's Pandora could be found (англ.) . MSNBC (2009-12-28). Архівавана з першакрыніцы 8 чэрвеня 2012. Праверана 8 сакавіка 2012.
  10. Wilhelm, Maria; Dirk Mathison (November 2009). James Cameron's Avatar: A Confidential Report on the Biological and Social History of Pandora. HarperCollins. p. 4. ISBN 0-0618-9675-6. 
  11. Horwitz, Jane Family Filmgoer. The Boston Globe. The New York Times Company (2009-12-24). Праверана 10 сакавіка 2012.
  12. Winters Keegan, Rebecca Q&A with James Cameron (англ.) . Time (2007-01-11). Архівавана з першакрыніцы 19 сакавіка 2012. Праверана 19 сакавіка 2012.
  13. Jensen, Jeff Great Expectations. Entertainment Weekly. Time Warner (2007-01-10). Праверана 8 сакавіка 2012.
  14. Marquardt, Alexander Did Avatar Borrow from Soviet Sci-Fi Novels? (англ.) . ABC News (2010-01-14). Архівавана з першакрыніцы 16 сакавіка 2012. Праверана 16 сакавіка 2012.
  15. Hevrdejs, Judy; Conklin, Mike Channel 2 has Monday morning team in place (англ.)  // Chicago Tribune. — 1996.
  16. Crafting an Alien Language, Hollywood-Style: Professor's Work to Hit the Big Screen in Upcoming Blockbuster Avatar (англ.) . USC Marshall. University of Southern California Marshall School of Business. Архівавана з першакрыніцы 8 чэрвеня 2012. Праверана 31 мая 2011.
  17. «Avatar Language». Nine to Noon. December 15, 2009.
  18. Barnes, Brooks 'Avatar' Is No. 1 but Without a Record (англ.) . The New York Times. The New York Times Company (2009-12-20). Архівавана з першакрыніцы 8 чэрвеня 2012. Праверана 8 сакавіка 2012.
  19. Fritz, Ben Could 'Avatar' hit $1 billion? (англ.) . Los Angeles Times. Tribune Company (2009-12-20). Архівавана з першакрыніцы 8 чэрвеня 2012. Праверана 8 сакавіка 2012.
  20. Keegan, R. How Much Did Avatar Really Cost? (англ.) . Vanity Fair (2009-12-03). Архівавана з першакрыніцы 18 сакавіка 2012. Праверана 18 сакавіка 2012.
  21. Sunhee, Han 'Avatar' goes 4D in Korea (англ.) . Variety (2010-02-05). Архівавана з першакрыніцы 28 красавіка 2012. Праверана 28 красавіка 2012.
  22. D'Alessandro, Anthony 'Avatar' takes $27 million in its first day (англ.) . Variety. Reed Business Information (2009-12-19). Архівавана з першакрыніцы 8 чэрвеня 2012. Праверана 8 сакавіка 2012.
  23. Douglas, Edward Avatar Soars Despite Heavy Snowstorms (англ.) . ComingSoon.net. CraveOnline (2009-12-21). Архівавана з першакрыніцы 8 чэрвеня 2012. Праверана 8 сакавіка 2012.
  24. Reporting by Dean Goodman; editing by Anthony Boadle «Avatar» leads box office, despite blizzard (англ.) . Thomson Reuters (2009-12-20). Архівавана з першакрыніцы 8 чэрвеня 2012. Праверана 8 сакавіка 2012.
  25. Germain, David «Avatar» wins Golden Globes (англ.) . Chicago Sun-Times. Rogerebert.com (2010-01-17). — «...[Cameron] has become king of an alien landscape, elevating space fantasy to enormous critical acclaim.»  Праверана 8 сакавіка 2012.
  26. D. E. Williams «Avatar» director James Cameron back in spotlight (англ.)  (2009-12-18). Архівавана з першакрыніцы 8 чэрвеня 2012. Праверана 8 сакавіка 2012.
  27. All Time Worldwide Box Office Grosses (англ.) . Box Office Mojo. Архівавана з першакрыніцы 31 мая 2012. Праверана 8 сакавіка 2012.
  28. 'Avatar' Wins Box Office, Nears Domestic Record (англ.) . ABC News. Архівавана з першакрыніцы 17 красавіка 2012. Праверана 8 сакавіка 2012.
  29. 29,0 29,1 List of Academy Award nominations (англ.) . CNN (2009-02-02). Архівавана з першакрыніцы 8 чэрвеня 2012. Праверана 8 сакавіка 2012.
  30. Выхад фільма "Аватар 2" Джэймса Кэмерана пераносіцца на 2015 год (руск.) . ІТАР-ТАСС (2012-08-02). Архівавана з першакрыніцы 5 кастрычніка 2012. Праверана 5 кастрычніка 2012.
  31. Golden Globe 2010 Winners (англ.) . Moviefone (2010-01-17). Архівавана з першакрыніцы 29 ліпеня 2012. Праверана 11 чэрвеня 2012.
  32. N.Y. Online Critics like 'Basterds' (англ.) . Variety (2009-12-14). Архівавана з першакрыніцы 4 жніўня 2012. Праверана 11 чэрвеня 2012.
  33. Robinson, Anna St. Louis Film Critics Awards 2009 (англ.) . Alt Film Guide (2009-12-21). Архівавана з першакрыніцы 4 жніўня 2012. Праверана 11 чэрвеня 2012.
  34. 2010 BAFTA Awards (англ.) . Chiff.com. Архівавана з першакрыніцы 4 жніўня 2012. Праверана 11 чэрвеня 2012.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

На англійскай[правіць | правіць зыходнік]

  • Duncan, Jody; Fitzpatrick, Lisa. The Making of Avatar — Abrams Books, 2010. — P. 52. — ISBN 0-8109-9706-1.
  • Duncan, Jody; Cameron, James. The Winston Effect — Titan Books, 2006. — ISBN 1845761502.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]