Цібар Мераі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Цібар Мераі
Méray Tibor.jpg
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння: 6 красавіка 1924(1924-04-06) (95 гадоў)
Месца нараджэння:
Грамадзянства:
Альма-матар:
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці: журналіст, пісьменнік, сцэнарыст
Мова твораў: лацінская мова, французская мова і венгерская мова[1]
Грамадская дзейнасць
Член у
Узнагароды:
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы

Цібар Мераі (венг.: Méray Tibor, 1924, Будапешт) — венгерскі журналіст, пісьменнік.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Будапешцкі ўніверсітэт па спецыяльнасці «венгерская і лацінская літаратура».

Працаваў у газеце «Сабад неп» (Szabad Nép) — органе камуністычнай партыі, ведаў аддзелам культуры, пасля стаў членам рэдкалегіі. Паўтары гады быў ваенным карэспандэнтам «Сабад неп» на Карэйскай вайне.

У 1953—1954 гады Цібар Мераі — сакратар партарганізацыі Саюза венгерскіх пісьменнікаў (СВП), з 1954 года — сакратар гэтай творчай арганізацыі. Пасля падзей 1953 года — прыхільнік Імрэ Надзя, з прычыны чаго ў 1955 годзе пазбавіўся пасады і ў газеце, і ў СВП. Пасля Венгерскага паўстання 1956 года Мераі разам з сям'ёй эміграваў у Югаславію. З 1957 года жыў у Францыі.

На працягу 27 гадоў рэдагаваў газету «Ірадалмі уйшаг», якая выдавалася за мяжой, забароненую рэжымам Кадара. Быў першым сакратаром ПЕН-клуба пісьменнікаў у выгнанні і старшынём Венгерскай лігі абароны праў чалавека.

У 1989 годзе, пасля 33 гадоў эміграцыі, Цібар Мераі прыехаў у Будапешт, каб браць удзел ва ўрачыстым перапахаванні парэшткаў Імрэ Надзя, і па просьбе сям'і нябожчыка сказаў прамову над яго магілай.

Зноскі

  1. data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.