Ціта Гобі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Ціта Гобі
Tito Gobbi
Tito Gobbi Allan Warren.jpg
фота Алана Уорэна, 1973
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 24 кастрычніка 1913(1913-10-24)
Месца нараджэння Басана-дэль-Грапа
Дата смерці 5 сакавіка 1984(1984-03-05) (70 гадоў)
Месца смерці Рым
Месца пахавання
Краіна Італія
Музычная дзейнасць
Прафесіі оперны спявак
Пеўчы голас драматычны барытон
Інструменты голас[d]
associazionetitogobbi.com
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы

Ціта Гобі (італ.: Tito Gobbi, 24 кастрычніка 1913, Басана-дэль-Грапа — 5 сакавіка 1984, Рым) — італьянскі оперны спявак (барытон) і рэжысёр-пастаноўшчык.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Атрымаў юрыдычную адукацыю ва ўніверсітэце Падуі. Першае публічнае выступленне на сцэне гарадскога тэатра Губіа ў партыі Радольфа («Самнамбула» Беліні) 15 мая 1935 года; у трох пастаноўках 1935 Гобі спяваў басам, але ўжо ў 1936 года спыніўся на кар'еры барытона. З 15 студзеня 1936 г. выступаў у трэцярадных партыях на сцэне міланскай Ла Скала.

У 1936 годзе атрымаў 1-ю прэмію на міжнародным конкурсе вакалістаў у Вене; ў чэрвені таго ж года атрымаў першую партыю ў рымскім тэатры Адрыяна-Жоржа Жэрмона ў «Травіяце» Вердзі. У 1937 годзе выходзіць першы з дваццаці шасці фільмаў-опер з удзелам Гобі — «Кандацьеры» Джузэпэ Бечэ, здымкі якога занялі сем месяцаў.

З 1937 да канца 1950-х гадоў рэгулярна спяваў у рымскім Teatro dell'Opera, з мая 1938 — першыя партыі (Марсель у «Багеме», Данкайра ў «Кармэн»). Неаднаразова выступаў у маштабных пастаноўках пад адкрытым небам у тэрмах Каракалы. Асвоіў як класічны рэпертуар італьянскага бельканта, так і оперы сучасных італьянскіх кампазітараў. Упершыню выступіў у Венецыі, Палерма і Берліне ў 1941. 4 красавіка 1942 года ўпершыню саліраваў у Ла Скала ў ролі Белькорэ («Любоўны напой» Даніцэці).

Пасля вайны, у лютым 1948, упершыню выступіў у Лондане і Ліверпулі і запісаў цыкл арый ў лонданскай студыі EMI Abbey Road. У тым жа годзе здзейсніў сусветнае турнэ ў ЗША, ПАР і Швецыю. У 1950—1951 гадах зноў выступаў з сольнымі канцэртамі ў Лондане, а таксама ў Зальцбургу, Вісбадэне, Мюнхене і інш., здзейсніў паўгадавое турнэ па Паўднёвай Амерыцы. З сярэдзіны 1950-х гадоў Гобби праводзіў амаль увесь сезон у міжнародных турнэ, толькі зрэдку з'яўляючыся на італьянскай сцэне. У гэты перыяд найбольш папулярнымі партыямі Гобі былі Яга («Атэла») і Скарпіа («Тоска»); за сваё жыццё, ён выступаў у партыі Скарпіа больш за 900 раз (уключаючы канцэртныя выканання і фільм Франка Дзэфірэлі 1964).

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]