Ціт Парфёнавіч Новікаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Ціт Парфёнавіч Новікаў
Дата нараджэння 10 сакавіка 1907(1907-03-10)
Месца нараджэння вёска Салтанаўка, Чачэрскі раён, Гомельская вобласць
Дата смерці 5 красавіка 1974(1974-04-05) (67 гадоў)
Месца смерці Валкі, Харкаўская вобласць
Прыналежнасць Flag of the Soviet Union.svg СССР
Род войскаў пяхота
Гады службы 19391946
Званне
Капітан
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і прэміі
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Ордэн Чырвонай Зоркі

Ціт Парфёнавіч Новікаў (19071974) — капітан Савецкай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1943).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Ціт Новікаў нарадзіўся 10 сакавіка 1907 года ў вёсцы Салтанаўка (цяпер — Чачэрскі раён Гомельскай вобласці Беларусі). Пасля заканчэння пачатковай школы працаваў на заводзе. У 1939 годзе Новікаў быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію. З пачатка Вялікай Айчыннай вайны — на яе франтах. У 1943 годзе ён скончыў Уладзівастоцкае пяхотнае вучылішча[1].

Да верасня 1943 года старшы лейтэнант Ціт Новікаў камандаваў ротай 705-га стралковага палка 121-й стралковай дывізіі(руск.) бел. 60-й арміі(руск.) бел. Цэнтральнага фронту. Вызначыўся падчас бітвы за Днепр. У ноч з 26 на 27 верасня 1943 года рота Новікава пераправілася праз Дняпро у раёне вёскі Глебаўка Вышгарадскага раёна Кіеўскай вобласці Украіны і захапіла плацдарм на яго заходнім беразе, а потым прыняла актыўны ўдзел у вызваленні вёскі Яснагародка. 6 кастрычніка 1943 года рота Новікава зноў пераправілася праз Дняпро, на гэты раз у раёне вёскі Казаравічы Вышгородского раёна і вызваліла гэтае сяло[1].

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 17 кастрычніка 1943 года за «ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецкімі захопнікамі і паказаныя пры гэтым мужнасць і гераізм» старшы лейтэнант Ціт Новікаў быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка» за нумарам 1180[1].

У 1946 годзе ў званні капітана Новікаў быў звольнены ў запас. Пражываў і працаваў у горадзе Валкі(руск.) бел. Харкаўскай вобласці Украіны. Памёр 5 красавіка 1974 года[1].

Быў таксама ўзнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі і шэрагам медалёў[1].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Новиков Тит Парфёнович
  • Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1988. — Т. 2 /Любов — Ящук/. — 863 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-203-00536-2.
  • Навечно в сердце народном / редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — 3-е изд., доп. и испр. — Мн.: Белорусская советская энциклопедия, 1984. — С. 383—384. — 607 с.