Ціт Пятровіч Пратасеня
Ціт Пятровіч Пратасеня | |
---|---|
Дата нараджэння | 7 верасня 1902 |
Месца нараджэння | вёска Пагост, Слуцкі павет, Мінская губерня |
Дата смерці | 13 лістапада 1965 (63 гады) |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Навуковая сфера | ветэрынарыя |
Месца працы | Ленінградскі ветэрынарны інстытут, Новачаркаскі зоаветэрынарны інстытут |
Навуковая ступень | доктар ветэрынарных навук |
Навуковае званне | прафесар |
Альма-матар | Ленінградскі ветэрынарны інстытут |
Навуковы кіраўнік | Я. С. Лондан , Н. І. Шахор |
Партыя | |
Узнагароды |
Ціт Пятровіч Пратасе́ня (7 верасня 1902 — 13 лістапада 1965) — савецкі вучоны ў галіне паталагічнай фізіялогіі, доктар ветэрынарных навук, прафесар. Заслужаны дзеяч навукі РСФСР (1965).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Ц. П. Пратасеня нарадзіўся ў вёсцы Пагост Слуцкага павета Мінскай губерні (зараз у Салігорскім раёне Мінскай вобласці). Скончыў народнае вучылішча, у 1914 годзе паступіў на вучобу ў вышэйшае пачатковае вучылішча ў Слуцку, якое скончыў у 1919 г. У 1920 г. паступіў ў інжынерна-будаўнічы тэхнікум, пакінуў яго ў сувязі з эвакуацыяй і ў 1923 годзе паступіў у Ленінградскі ветэрынарны інстытут. Пасля заканчэння інстытута ў 1929 годзе Ц. П. Пратасеня быў накіраваны працаваць ветэрынарным урачом у Абаканскі раён Хакаскай аўтаномнай акругі. Праз некалькі месяцаў быў адазваны ў Ленінградскі ветэрынарны інстытут, дзе працаваў у якасці малодшага асістэнта, аспіранта, дацэнта кафедры паталагічнай фізіялогіі і намесніка па завочнаму навучанню. У 1934 годзе скончыў вячэрняе аддзяленне універсітэта марксізма-ленінізма пры Акадэміі навук у Ленінградзе. У сакавіку 1939 г. Ц. П. Пратасеня прызначаны на пасаду дырэктара Новачаркаскага зоаветэрынарнага інстытута імя 1-й Коннай арміі, на якой працаваў да лістапада 1948 г.
Падчас Вялікай Айчыннай вайны Ц. П. Пратасеня заставаўся ў Новачаркаску, арганізоўваў эвакуацыю інстытута ў горад Казалінск (Казахская ССР). Пасля вяртання у Новачаркаск добраахвотна ўступіў ў рады абаронцаў горада, у складзе знішчальнага атрада НКУС прымаў удзел у вызваленні Новачаркаска і Сальска. Быў цяжка паранены.
Пасля вызвалення Новачаркаска Ц. П. Пратасеня займаўся аднаўленнем работы ў ім зоаветэрынарнага інстытута, якім кіраваў да 1948 года. Пакінуўшы пасаду дырэктара ў сувязі з пагаршэннем стану здароўя, Ц. П. Пратасеня працягваў займацца навуковай дзейнасцю, займаючы да 1965 года пасаду загадчыка кафедры.
Неаднаразова выбіраўся дэпутатам Новачаркаскага гарадскога савета, членам гарадскога камітэта КПСС.
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Ц. П. Пратасені належаць навуковыя працы па страваванні, абмене рэчываў мерах барацьбы з лейкозамі буйной рагатай жывёлы і інш. Стварыў праблемную лабараторыю па вывучэнню лейкозаў, кіраўніком якой з'яўляўся. Па ініцыятыве Ц. П. Пратасені калектывам навуковых супрацоўнікаў упершыню ў «СССР» было распрацавана «Положение о мероприятиях по борьбе с лейкозом» (адобрана навукова-тэхнічным саветам Міністэрства сельскай гаспадаркі РСФСР 28 мая 1963 г. і прынятае ў якасці афіцыйнай Інструкцыі па барацьбе з лейкозам).
Навуковая дзейнасць Ц. П. Пратасені знайшла адлюстраванне ў каля 70 навуковых прац (у тым ліку 3 падручнікі і 1 вучэбны дапаможнік), апублікаваных у айчынных і замежных выданнях. Сярод апублікаваных
- «Влияние операции ангиостомии на организм собак и на каталазные свойства их крови» і «О связи каталазных свойств крови с процессами обмена веществ» (1928),
- «Об углеводном и солевом эндогенном обмене у животных» (1932),
- «Углеводный и солевой обмен в интермедиарной области при покое и движении животных» (1933),
- «Сахарный и солевой обмен в интермедиарной области животных. Сообщение 2-е» (1934),
- «Пищеварение и всасывание белков в кишечнике лошади при покое и в движении» (1934),
- падручнік для тэхнікумаў «Патологическая физиология и патологическая анатомия» (разам з П. В. Мараевым, 5 выд., М., 1956),
- брашура «Передовой опыт производства свинины в хозяйствах Ростовской области»,
- «Патологическая физиология и патологическая анатомия животных» (М., 1961)
- «Упрощённый, закрытый способ операции павловского желудочка у животных» (1961)
- «Фистульно-ангиостомический метод исследования пищеварения и обмена веществ у свиней» (1962)
і інш.
Ц. П. Пратасеня тройчы ўдзельнічаў ва Усесаюзнай сельскагаспадарчай выставе, выступаў з лекцыямі і дакладамі на з'ездах, канферэнцыях і семінарах у Маскве, Ленінградзе, Варонежы, Харкаве і іншых гарадах, у падшэфных калгасах і саўгасах.
У 1965 годзе пад кіраўніцтвам Ц. П. Пратасені выканана кандыдацкая дысертацыя «Динамика аминокислот крови органов у крупного рогатого скота при лейкозе».
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Ордэн «Знак Пашаны»
- Медаль «За абарону Каўказа»
- Медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Ігнатовіч Ф. І. Пратасеня Ціт Пятровіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 24. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Профессор Т. П. Протасеня — заслуженный деятель ветеринарной медицины России родом из Беларуси Архівавана 1 ліпеня 2014. (руск.)
- ФГБОУ ВПО «Санкт-Петербургская государственная академия ветеринарной медицины»(недаступная спасылка) (руск.)
- Нарадзіліся 7 верасня
- Нарадзіліся ў 1902 годзе
- Асобы
- Нарадзіліся ў Салігорскім раёне
- Памерлі 13 лістапада
- Памерлі ў 1965 годзе
- Дактары ветэрынарных навук
- Члены КПСС
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Узнагароджаныя медалём «За абарону Каўказа»
- Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Вучоныя паводле алфавіта
- Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
- Выпускнікі Санкт-Пецярбургскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны
- Ветэрынары СССР
- Фізіёлагі СССР