Чадска-лівійскі канфлікт

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Чадска-лівійская вайна
Асноўны канфлікт: Халодная вайна, Першая грамадзянская вайна ў Чаду
Map of Aouzou stip chad.PNG
Дата 29 студзеня 197811 верасня 1987
Месца Чад
Прычына грамадзянская вайна, тэрытарыяльная спрэчка, барацьба Лiвii з уплывам Францыi
Вынік перамога Чада
Праціўнікі
Flag of Libya (1977–2011).svg Лiвiя
Чад GUAT
Flag of the Soviet Union.svg СССР[1]
Flag of Chad.svg Чад
Flag of France.svg Францыя
Flag of Zaire.svg Заір[2]
Сілы бакоў
Лівія: 10 000 вайскоўцаў[3]
Паўстанцы: 90 000 апалчэнцаў[3]
невядома
Страты
Лівія: Больш за 7 500 забітых, больш за 1000 параненых і палонных, 828 адзінак ваеннай тэхнікі артылерыі і авіяцыі[4]
Паўстанцы: невядома
больш за 1000 забітых[4]

Чадска-лівійская вайна — ваенныя дзеянні на тэрыторыі Чада з 1978 па 1987 год, у якіх былі задзейнічаны арміі Лівіі, СССР, Францыі і ўзброеныя сілы розных партый Чада. Канфлiкт працякаў на фоне чадскай грамадзянскай вайны.

Прычыны[правіць | правіць зыходнік]

Матывацыяй лiдара Лiвii М. Кадафi ўмяшання грамадзянскую вайну ў Чаду, якая шла з 1965 года, сталi намеры вярнуць паласу Аўзу, вузкую паласу тэрыторыі паміж Чадам і Лівіяй, на якую Лівія прад’яўляла тэрытарыяльныя прэтэнзіі. Па дамове 1935 г. паміж Францыяй і Італіяй паласа адышла апошней, затым ў 1955 годзе быў заключаны дагавор паміж Лівіяй і Францыяй, па якому тэрыторыя перадаваліся Парыжу. Пасля распаду французскай каланіяльнай імперыі паласа Аўзу перайшла да Чаду. Акрамя таго, ідэя дзяржава мас прадугледжвала аб’яднанне ўсіх арабскіх дзяржаў і стварэнне саюзнай дзяржавы на поўдзень ад Лівіі, з перспектывай распаўсюджвання ўплыву Лівіі на ўсю Цэнтральную Афрыку, і паслабленне ўплыву Францыі[5].

Ход вайны[правіць | правіць зыходнік]

Пачатак вайны[правіць | правіць зыходнік]

29 студзеня 1978 года армія Лівіі ўварвалася ў паўночны Чад. Першая значная бітва паміж Лівійска-паўстанцкімі войскамі і урадавай арміяй адбылася вакол Файя-Ларжо. Лівійцы, як здаецца, непасрэднага ўдзелу ў штурме не бралі; паводле схемы, якая ў далейшым стане традыцыйнай для гэтага канфлікту, яны забяспечвалі артылерыйскую, авіяцыйную і бранятанкавай падтрымку ўдарным групам паўстанцаў. У гэтай бiтве Чад адтрымаў перамогу[6].

Пасля гэтага лівійская армiя сышла з Чада, аднак ў 1979 годзе адбылося новае ўварвання, якое таксама апынулася правальным.

У 1980 сутыкненні паміж урадавымi атрадамі і лiвийскай армiяй i пралiвiйскiмi ciламi аднавiлicя. У кастрычніку 1980 лівійскія войскі з Паласы Аўзу аказалі падтрымку атрадам паўстанцаў. Пасля рыхтаванне наступу на поўдзень у кірунку сталіцы[7]. Наступ пачаўся 6 снежня сіламі ўдарнай бранятанкаваф групоўкі, якая складалася з савецкіх танкаў Т-54 і Т-55; па непацверджаных сведчанняў, у аперацыі ўдзельнічалі ваенныя саветнiкi з Савецкага Саюза і ГДР. Нджамена была захоплена 16 снежня[8].

24 чэрвеня 1983 года аб’яднаныя сілы GUNT і Лівіі ўзялі Файя-Ларжо — асноўны апорны пункт урадавых сіл у паўночным Чадзе.

Аперацыя «Манта»[правіць | правіць зыходнік]

6 жніўня 1983 года ўрад звярнуўся за ваеннай дапамогай да Францыі. Пад ціскам ЗША і франкамоўных краін Афрыкі 9 жніўня. прэзідэнт Францыі Франсуа Мітэран абвясціў аб намеры спыніць Кадафі. Са жніўня 1983 па снежань 1984 французскія войскі разгарнулі ваенную аперацыю «Манта» супраць лівійскай арміі і мяцежнікаў. Французскім узброеным сілам удалося пераламаць ход вайны, адкінуўшы сілы GUNT і Кадафі далёка на поўнач, вызвалiўшы Нджамены. Аднак пасля яны вымушаныя былі сысці з Чада, што прывяло да пагаршэння чадска-французскіх адносіны. 18 лютага 1986 года сілы GUAT пры падтрымцы лівійскіх танкаў атакавалі апорны пункт Куба-Аланга, размешчаны на поўдзень ад «чырвонай лініі». Гэта вымусіла французаў вярнуцца ў Чад[9].

Вайна «таёт»[правіць | правіць зыходнік]

Са снежня 1986 па верасень 1987 праходзіла апошняя фаза вайны, якая атрымала назвы вайна «таёт». Этар названы ў гонар Toyota Hilux, трывалага рамнага джыпа, які выкарыстоўвалі ўзброеныя сілы Чада для мабільнага перамяшчэння войскаў у баях супраць лівійцаў[10].

У гэты час лівійская групоўка мела цалкам сучасны на той момант савецкае ўзбраенне, уключаючы танкі Т-55, БМП-1, верталёты Мі-24, знішчальнікі МіГ-23, комплексы СПА. Асноўнай ударнай сілай ВС Чада былі каля 400 пазадарожнікаў — у асноўным пікапаў Toyota Land Cruiser 40 і 70-й серый, узброеных ПТРК Milan і безадкатнымi гарматамi.

Выкарыстоўваючы партызанскую тактыку з глыбокімі абыходамі і флянгавым ўдарамі (пустынная мясцовасць падавала для гэтага добрую магчымасць), найвышэйшую манеўранасць і хуткаходнасць сваіх імправізаваных баявых машын, добрае веданне мясцовасці, чадцы разграмілі лівійскую групоўку.

Вынiкi[правіць | правіць зыходнік]

Пасля заканчэння вайны пытанне аб дзяржаўнай прыналежнасці паласы Аўзу па згодзе бакоў быў перададзены ў Міжнародны суд ААН. У адпаведнасці з рашэннем суда, вынесеным ў 1994 годзе, паласа Аўзу з’яўляецца часткай Чада[11].

Зноскі

  1. Советская школа Каддафи | Как и чему научили армию Муамара Каддафи советские военные
  2. Libyan Intervention in Chad, 1980-87
  3. 3,0 3,1 H. Metz, Libya, p. 254
  4. 4,0 4,1 Pollack, 2002, p. 397
  5. Чадско-ливийский конфликт на Хронтайм
  6. R. Buijtenhuijs, «Le FROLINAT à l'épreuve du pouvoir», p. 18
  7. H. Metz, Libya, p. 261
  8. J. Wright, p. 132
  9. Mario J. Azevedo «Roots of Violence: A History of War in Chad» — «Routledge»,1998. ISBN 90-5699-582-0.
  10. Guerrilla Trucks: Why rebels and insurgent groups the world over love the Toyota Hilux pickup as much as their AK-47s , Newsweek (2010-10-14). Праверана 25 кастрычніка 2010.
  11. M. Brecher & J. Wilkenfeld, p. 95