З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл.
Чарнушка .
Чарну́шка [ 1] (Nigella ) — род кветкавых раслін сямейства Казяльцовыя (Ranunculaceae ).
Чарнушка палявая (Nigella arvensis ). Батанічная ілюстрацыя з кнігі А. Маскле «Atlas des plantes de France », 1891
Nigella orientalis . Плады і насенне
Аднагадовыя травяністыя расліны вышынёю да 40 см. Сцябло простае або галінастае. Лісце вузкае, перыста- ці пальчата-рассечанае. Кветкі адзіночныя, жоўтыя ці блакітныя. Плод — шматлістоўка.
Налічваецца каля 25 відаў. Пашыраны ў Міжземнамор’і і Пярэдняй Азіі . На тэрыторыі Беларусі зрэдку трапляецца чарнушка палявая (Nigella arvensis ) — заносны від. У якасці дэкаратыўнай расліны культывуецца чарнушка дамаская (Nigella damascena ), у якасці прыправы — чарнушка пасяўная (Nigella sativa ).
Вострапрыпраўныя, меданосныя і дэкаратыўныя расліны.
Зноскі
Чернушка : інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
Nigella (англ.) // The Plant List