Перайсці да зместу

Чаротнік белы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Чаротнік белы
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Rhynchospora alba (L.) Vahl (1805)

Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  40151
NCBI  241642
EOL  248932
GRIN  t:416475
IPNI  1070770-2
TPL  kew-261498

Чаро́тнік белы[3][4] (Rhynchóspora álba) — від кветкавых раслін роду Чаротнік (Rhynchospora) сямейства Асаковыя (Cyperaceae).

Батанічнае апісанне

[правіць | правіць зыходнік]
Батанічная ілюстрацыя з кнігі Яна Копса «Flora Batava», 1800—1934

Шматгадовая травяністая расліна. Утварае рыхлыя дзярнінкі[4]. Сцяблы трохграневыя, вышынёй 10—40 см.

Лісце вузкалінейнае, 1—2 мм шырынёй, з трубчастымі похвамі. Кветкі белага колеру. Суквецце — адзін верхавінны або 2—8 расстаўленых каласкоў.

Плод — зваротнаяйкападобны арэшак бурага колеру.

Распаўсюджанне і экалогія

[правіць | правіць зыходнік]

Расліна распаўсюджана на тэрыторыі Еўразіі і Паўночнай Амерыкі. Святлолюбівая расліна, гіграфіт і алігатроф[5]. Расце на тарфяных балотах, забалочаных мясцінах, па берагах рэк і ручаёў, зарастаючых азёр. Цвіце ў чэрвені, размножваецца ў асноўным насеннем.

Від занесены ў Чырвоныя кнігі і спісы рэдкіх раслін шэрагу рэгіёнаў Расіі[5]. Ахоўваецца на тэрыторыі Украіны[5].

Батанічная класіфікацыя

[правіць | правіць зыходнік]

Па звестках базы дадзеных The Plant List, у сінаніміку віду ўваходзяць[6]:

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 111. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. а б Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
  5. а б в Очеретник белый: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
  6. Rhynchospora alba (L.) Vahl (англ.). The Plant List (2010). Version 1. Published on the Internet; http://www.theplantlist.org. Royal Botanic Gardens, Kew and Missouri Botanical Garden (26 кастрычніка 2010). Архівавана з першакрыніцы 28 студзеня 2013. Праверана 10 студзеня 2013.