Чартапалох паніклы
Чартапалох паніклы | |||||||||||||||||||||
![]() | |||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||
|
Чартапало́х паніклы[3][4] (Carduus nutans) — від кветкавых травяністых раслін роду Чартапалох сямейства Астравыя.
Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]
Двухгадовая травяністая калючая расліна вышынёй 0,5—1[4] м. Сцябло (адно або некалькі) прамое, галінастае, крыху баразнаватае, калючае, крылатае, павуцініста апушанае. Корань верацёнападобны. Лісце ярка-зялёнае, да 20 см у даўжыню, простае, перыстанадрэзанае, апушанае, з калючкамі па краі. Ніжняе лісце з чаранкамі, астатняе — сядзячае. Кветкавыя кошыкі ярка-пурпуровыя, адзіночныя, шарападобнай формы, 3—7 см у дыяметры, на бела-лямцавым кветаносе, панікаюць у час цвіцення. У кожным кошыку да трубчастых 100 кветак пурпуровага або ружовага колеру. Плод — сямянка з чубком даўжынёй 11–16 мм. Адна расліна дае да 3700 сямянак[4].
Распаўсюджанне і экалогія[правіць | правіць зыходнік]
Расліна распаўсюджана на тэрыторыі Еўразіі і Паўночнай Афрыкі (Алжыр, Марока, Туніс), натуралізавалася ў Паўночнай Амерыцы, Паўднёвай Афрыцы, Аўстраліі, Новай Зеландыі і Паўднёвай Амерыцы (Чылі)[5]. Святлолюбівая расліна, ксерафіт, мезафіт, мезатроф і эўтроф[6]. Расце ў стэпах, на сухіх лугах, узлесках, камяністых россыпах, аблогах, пустках, агародах і пашах, каля дарог. Цвіце ў чэрвені—ліпені[4].
Сінонімы[правіць | правіць зыходнік]
Паводле сайта The Plant List:
- Ascalea nutans
- Carduus armenus
- Carduus coloratus
- Carduus nutans var. armenus Boiss.
- Carduus nutans var. leiophyllus (Petrovič) Arènes
- Carduus nutans var. songaricus C.Winkl. ex O.Fedtsch. & B.Fedtsch.
- Carduus nutans var. vestitus (Hallier) B.Boivin
- Carduus phyllolepis
- Carduus schischkinii
- Carduus songoricus
- Carduus thoermeri subsp. armenus (Boiss.) Kazmi
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 31. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ а б в г Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
- ↑ Taxon: Carduus nutans L. (англ.) // Germplasm Resources Information Network (GRIN-Taxonomy)
- ↑ Чертополох поникающий: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Кім Г. А. Чартапалох // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз. — С. 327—328.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Чертополох поникающий: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Carduus nutans L. — Чертополох поникший, поникающий // Агроэкологический атлас России и сопредельных стран: экономически значимые растения, их болезни, вредители и сорные растения (руск.)