Часночніца чаранковая |
|
Навуковая класіфікацыя |
---|
прамежныя рангі
Від: | Часночніца чаранковая |
|
Міжнародная навуковая назва |
---|
Alliaria petiolata (M. Bieb.) Cavara & Grande, 1913
|
Сінонімы |
---|
|
|
Часночніца чаранковая (Alliaria petiolata) — кветкавая расліна сямейства капуставых.
Двухгадовая травяністая расліна вышынёю 20—100 см з пахам часнаку. Сцёблы адзіночныя, простыя або галінастыя, унізе апушаныя. Ніжняе лісце доўгачаранковае, ныркападобнае, выемчата-гародчатае, сярэдняе — сэрцападобнае, верхняе — сядзячае, трохвугольнае, зубчастае. Кветкі белыя, у гронках. Плод — стручок.
Пашырана ў Еўразіі, на Беларусі трапляецца ў вільготных месцах, у лясах, сярод хмызняку, у агародах, па ярах.
Харчовая, лекавая расліна. Часночніца чаранковая спажываецца як прыправа (замест часнаку); лісце мае вітамін C, насенне — да 30 % алею.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- Часночніца // БЭ ў 18 т. Т. 17. Мн., 2003.