Чачора (прыток Хорапуці)
Чачора | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 8,8 км |
Вадацёк | |
Выток | |
• Каардынаты | 52°18′35,25″ пн. ш. 31°26′37,91″ у. д.HGЯO |
Вусце | Хорапуць |
• Каардынаты | 52°19′40,67″ пн. ш. 31°34′19,44″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Хорапуць → Іпуць → Сож → Дняпро → Чорнае мора |
|
|
Краіна | |
Рэгіён | Гомельская вобласць |
Раён | Добрушскі раён |
Чачо́ра — рака ў Беларусі, у Добрушскім раёне Гомельскай вобласці, левы прыток ракі Хорапуць (басейн Іпуці).
Назва
[правіць | правіць зыходнік]Назва Чачора балцкага паходжання.
Гідранімічныя аналагі — літоўскія рэкі Kek-upys, Keklys[1]. Рэкі з назвамі Чачора (Kek-, -r-) ёсць таксама на Падзесенні, Верхнім Павоччы, Верхнім Паволжы[2]. У іншых балцкіх гідронімах корань Kek- пашыраны іншымі пашыральнікамі, як у назвах Чэчэна, Чэчэта або Чэчэль (-n-, -t-, -l-)[3].
Усе гэтыя назвы, уключна з назвай Чачоры, звязваюць з літоўскім kekė «гронка (арэхаў, ягадаў, кветак)», kekulas «камяк», прускім kekars «гарох» (у гарохавым струку шмат гарошынак). Яны маюць шырокія індаеўрапейскія адпаведнікі[4].
Блізкім чынам матываваныя і назвы тыпу Рэста, Рэкта, Рэхта і пад. Яны звязаныя з балцкім абазначэннем арэха (літ. riešutas, лат. rieksts, пруск. reisis) і далей з літоўскім rišti, прускім *ristun «звязваць» (арэхі растуць «звязкамі», гронкамі)[5][6].
Ва ўсіх гэтых выпадках рачныя назвы матываваныя семантыкай ушчыльнення ў выніку сціснутасці. У балцкай гідраніміі нярэдка ёсць, калі водныя назвы нясуць значэнне «сціскання» (Жлобін, Горадзен і інш.). Мяркуецца, што назвы з семантыкай «сціскання» адлюстроўваюць канфігурацыйныя асаблівасці адпаведнай ракі ці возера[7].
Гідраграфія
[правіць | правіць зыходнік]Даўжыня ракі 8,8 км[8]. Пачынаецца за 1 км на поўнач ад аграгарадка Перарост, вусце за 1,5 км на паўночны ўсход ад вёскі Агародня Кузьмініцкая. Рэчышча ад вытоку на працягу 4 км каналізаванае.
Заўвагі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 151.
- ↑ Топоров В. Н. Древняя Москва в балтийской перспективе // Балто-славянские исследования. 1981. — Москва, 1982. — С. 41.
- ↑ В. Н. Топоров. «Baltica» Подмосковья // Балто-славянский сборник. Москва, 1972. С. 268.
- ↑ J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 598.
- ↑ В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 204—205.
- ↑ О. Н. Трубачев. Заметки по этимологии и сравнительной грамматике // Этимология. 1968. Москва, 1971. С. 65.
- ↑ A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 118.
- ↑ Агульная характарыстыка рачной сеткі Гомельскай вобласці // Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.