Чачукі
Выгляд
Вёска
Чачукі
|
Чачукі́[1] (трансліт.: Čačuki, руск.: Чечуки) — вёска ў Докшыцкім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Порплішчанскага сельсавета.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У 1921—1945 гадах вёска ў складзе гміны Порплішча Дзісенскага павета Віленскага ваяводства.
З 12 кастрычніка 1940 года да 24 студзеня 1958 года вёска ў складзе Порплішчанскага сельсавета[2], да 24 красавіка 1959 года — у складзе Валодзькаўскага сельсавета, да 29 снежня 1961 года — у складзе Крулеўшчынскага сельсавета[3].
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]- Агульная магіла польскіх і савецкіх жаўнераў, палеглых у 1920 годзе ў бітве на Бярэзіне. Помнік усталяваны ў 1932 годзе з надпісам «Героям Войска Польскага палеглым за Айчыну» (польск. «BOHATEROM WOJSKA POLSKIEGO POLEGŁYM ZA OJCZYZNĘ»). У 1972 годзе польскія надпісы прыбраны з помніка па ініцыятыве мясцовага партыйнага кіраўніцтва, на месцы помніка застаўся крыж і слупы ад агароджы вакол крыжа. З пахаваных тут польскіх жаўнераў, палеглых у бітве і памерлых у шпіталі ў Параф’янаве, вядомы:
Прозвішча і імя | Званне | Вайсковае фарміраванне | Дата пахавання |
---|---|---|---|
Górzycki Michał | szer. | 67 pp | 22 V 1920 |
Józkowiak Józef | szer. | 67 pp | 22 V 1920 |
Matuszak Jan | szer. | 67 pp | 22 V 1920 |
Zaborowski Sylwester | szer. | 67 pp | 22 V 1920 |
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
- ↑ Рашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 24 студзеня 1958 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1958, № 2.
- ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 29 снежня 1961 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 12 (971).
- ↑ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 33.
- ↑ Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 23
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Czeczuki, wieś, powiat wilejski, gmina Porpliszcze // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XV, cz. 1: Abablewo — Januszowo (польск.). — Warszawa, 1900. — S. 359.