Порплішчанскі сельсавет

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Порплішчанскі сельсавет
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Уваходзіць у Докшыцкі раён
Уключае 12 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Порплішча
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940,
29 снежня 1961
Дата скасавання 24 студзеня 1958
Насельніцтва (2009) 1 103
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 2

По́рплішчанскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Докшыцкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 г. вёска) Порплішча.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Докшыцкага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — у складзе Маладзечанскай вобласці. 24 студзеня 1958 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Сітцаўскага (7 населеных пунктаў: Воўкава, Дзядкі, Кабялі, Коршуна, Паўлавічы, Цецеравінцы, Ходараўка), Докшыцкага (10 населеных пунктаў: Булашкі, Зарэмбіна, Карчаватка, Кірціна, Крукоўка, Масловічы, Пунішча, Тадэвушава, Цімяшына і Шантары) і Валодзькаўскага (6 населеных пунктаў: Асінаўка, Брычанькі, Крывашына, Порплішча, Раёўка і Чачукі) сельсаветаў[1].

29 снежня 1961 года ўтвораны зноў у складзе Докшыцкага раёна Віцебскай вобласці БССР. З 25 снежня 1962 года ў складзе Глыбоцкага раёна. З 6 студзеня 1965 года ў складзе адноўленага Докшыцкага раёна. 21 верасня 1987 года ў склад Докшыцкага сельсавета перададзены 15 населеных пунктаў.

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1103 чалавекі[2], з іх 94,7 % — беларусы, 3,3 % — рускія, 0,9 % — палякі[3].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 24 студзеня 1958 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1958, № 2.
  2. Насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  3. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.