Чачэрскі гісторыка-этнаграфічны музей
Чачэрскі гісторыка-этнаграфічны музей | |
---|---|
Профіль | Комплексны |
Заснаваны | 1989 |
Падпарадкаванасць | Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь |
Месцазнаходжанне | 247150, Беларусь, Гомельская вобласць, г. Чачэрск, вул. Леніна, 4 |
Памеры фонду | 16 557 |
Агульная плошча | 683 |
Выставачная плошча | 619 |
Плошча запаснікаў | 64 |
chechersk.museum.by | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Чачэрскі гісторыка-этнаграфічны музей — музей, заснаваны ў Чачэрску 1 ліпеня 1990 года.
Калекцыя
[правіць | правіць зыходнік]Больш за 16,5 тыс. экспанатаў асноўнага фонду (2002). Сярод экспанатаў фрагменты касцей маманта, ляпныя гаршкі часоў неаліту, крамянёвыя прылады працы, жаночыя ўпрыгожанні, нацельны абразок XII стагоддзя з археалагічных помнікаў Бердыж, Нісімкавічы і Чачэрскага гарадзішча, матэрыялы пра Чачэрскі замак, рэвалюцыйныя падзеі 1905—1907 гадоў, дзейнасць падполля і партызанскі рух на тэрыторыі раёна ў Вялікую Айчынную вайну, землякоў Герояў Савецкага Саюза М. С. Байкова, М. К. Круглікава, А. І. і П. І. Лізюковых, Ц. П. Новікава, удзельнікаў вайны ў Афганістане 1979—1989 гадоў. Экспануюцца прылады працы і прадметы побыту сялян XIX — пачатку XX стагоддзяў, калекцыі народных касцюмаў, рушнікоў, старажытных абразоў мясцовых майстроў і іканапісцаў бабіцкай іканапіснай школы Гаўрылы і Уладзіміра Гераковых.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- ДУК «Чачэрскі гісторыка-этнаграфічны музей» Архівавана 28 мая 2010.