Чувашы Беларусі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Чувашы Беларусі — дыяспара чувашоў у Рэспубліцы Беларусь. Паводле перапісу 2009 года ў краіне жыло 1277 чувашоў: каля 400 чалавек у Мінску, астатнія ў абласных цэнтрах. Большасць сем'яў — змешаныя. У сельскай мясцовасці чувашоў жыве няшмат.

У 1999 годзе было створана аб'яднанне чувашоў «Атал» («Волга»), перайменаванае ў 2010 годзе ў Міжнароднае грамадскае аб'яднанне чувашоў «Атал». У пачатку 2007 года зарэгістравана аб'яднанне чувашоў «Шупашкар» («Белы горад»). У Гродне створана гарадское аб'яднанне «Атал». Мэты аб'яднанняў — вывучэнне гісторыі, звычаяў і традыцый чувашскага народа, развіццё культурных сувязяў паміж Беларуссю і Чувашыі.

Аддзялення ГА «Атал» створаны ў Баранавічах, Пінску, Кобрыне, Добрушы, Гомелі, Гродне, Салігорску, вёсцы Міханавічы Мінскага раёна.

У Мінску пры аб'яднанні «Атал» створаны ансамбль «Хамарал» («Землякі»).