Чэхі і славакі на Беларусі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Іеранім Пражскі

Чэхі і славакі на Беларусі з'явіліся яшчэ ў часы Сярэднявечча, пра што сведчаць назвы шэрагу паселішчаў (Чэхі, Чэхаўцы, Чэхаўшчына) у Гродзенскай і Мінскай абласцях Беларусі. У 14121413 Вялікае Княства Літоўскае, у т. л. гарады Вільня, Віцебск, Полацк, наведаў гусіцкі прапаведнік Іеранім Пражскі, выклікаўшы вялікае хваляванне сярод насельніцтва. У XVIIXVIII стст. на беларускіх землях у складзе ВКЛ мела хаджэнне манета з назвай чэх і наміналам у паўтара гроша.

Найбольш змястоўныя звесткі пра перасяленні чэхаў на Беларусь вядомы пасля адмены прыгонніцтва ў 1861, калі на Палессе з Валыні разам з нямецкімі пасяленцамі пачалі прыбываць і каланісты з чэшскіх і славацкіх земляў. Танная зямля, палёгкі царскага і пазней савецкага ўрада спрыялі масаваму перасяленню чэхаславакаў на Беларусь. 10 ліпеня 1870 Кабінет Міністраў Расіі выдаў пастанову «Аб пасяленні чэхаў у Валынскай губерні», згодна з якой перасяленцам на 5 гадоў паслабляліся падаткі, самі ж яны вызваляліся «з наяўнымі пры пасяленні іх у Расіі з сынамі» ад рэкруцкай павіннасці. Ім дазвалялася прымаць расійскае грамадзянства без падання паліцэйскіх звестак і выпрабавальнага тэрміна. Запрашалі чэхаў і мясцовыя памешчыкі, гэтак Горваты з Рэчыцкага павета запрасілі больш за 130 сем'яў. Рассяліліся яны пераважна ў сённяшнім Гомельскай вобласці, перш за ўсё ва ўрочышчах Галоўчыцы і Барбароў, якія з цягам часу пачалі звацца Чэхі-Галоўчыцкія і Чэхі-Барброўскія (цяпер вёска Барбароў Мазырскага раёна). З цягам часу ўмовы чэхам пачалі пагаршацца: у 1888 былі скасаваны чэшскія парафіі, а ў 1891 — мясцовы самаўрад.

Ад пачатку Першае сусветнае вайны пачалі дзейнічаць разрозненыя чэшска-славацкія культурна-асветніцкія дабрачынныя арганізацыі, гурткі, камітэты. Неўзабаве яны набылі палітычную афарбоўку. Падчас калектывізацыі чэшскія сем'і падпалі пад палітычныя рэпрэсіі. У 1926 у БССР было 650 чэхаў і славакаў. У 1931 у вёсцы Чэхі-Галоўчыцкія было 30, а ў Хаткаўскім сельсавеце Нараўлянскага раёна — 7 чэшскіх гаспадарак.

Паводле перапісу 1999, у Беларусі жыло 176 чэхаў і 39 славакаў. Паводле веравызнання, яны падзяляюцца на праваслаўных і каталікоў. Паводле перапісу 2009, у Беларусі жыў ужо 121 чэх і 24 славака.

Глядзіце таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]