Казахі Беларусі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Казахі Беларусі — дыяспара казахаў у Рэспубліцы Беларусь. Паводле перапісу насельніцтва 2009 года на тэрыторыі Беларусі пражывала 1355 казаха.

У горадзе Баранавічы пражывала 11 казахаў. Асноўная частка абшчыны засяроджана ў Мінску — 386 чалавек. Казахі таксама пражываюць у Брэсце, Віцебску, Гомелі, Гродне, Магілёве, Клімавічах, Лідзе, Слоніме, Барысаве, Ганцавічах.

Дэмаграфічная асаблівасць казахскай абшчыны заключаецца ў перавазе мужчын (62,5 % ад агульнай колькасці).

У ходзе перапісу 2009 году роднай казахскую мову прызналі 369 чалавек, што складала 27,33 %. У 2009 годзе па ініцыятыве аб'яднання «Ата-Мекен» пры Пасольстве Рэспублікі Казахстан адкрыта школа выхаднога дня, у якой дзеці і дарослыя вывучаюць казахскую мову, гісторыю і культуру казахскага народа.

Упершыню грамадскае аб'яднанне беларускія казахі стварылі ў 1999 годзе. Яно называлася Міжнароднае грамадскае аб'яднанне «Елімай» («Айчына»). У 2004 годзе «Елімай» пераўтварылі ў Міжнароднае грамадскае аб'яднанне «Ата-Мекен» («Бацькоўскі край»).