Чэмпіянат свету па снукеры 1974

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Чэмпіянат свету 1974


Сезон: 1973/1974
Тэрміны: 16 — 25 красавіка 1974
Арэна: Belle Vue
Горад: Манчэстэр
Краіна: Англія
Арганізацыя: WPBSA
Спонсар: Park Drive
Фармат: Рэйтынгавы турнір
Агульны прызавы фонд: £10,000
Прызавыя пераможцы: £2,000
Мінулы чэмпіён: Сцяг Уэльса Рэй Рыярдан
Фінал
Пераможца: Сцяг Уэльса Рэй Рыярдан
Фіналіст: Сцяг Англіі Грэхэм Майлз
Лік: 22:12
Статыстыка турніру
Колькасць удзельнікаў: 24
Колькасць матчаў: 23
Колькасць соценных серый: 5
Найвышэйшая серыя: 131 (Грэхэм Майлз)
←1973Чэмпіянат свету1975→

Чэмпіянат свету 1974 (англ.: World Snooker Championship 1974, таксама вядомы як Park Drive World Snooker Championship 1974) — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 16 па 25 красавіка 1974 года на арэне Belle Vue, у Манчэстэры, Англія. Турнір стаў 37-м розыгрышам чэмпіянату свету, які быў заснаваны ў 1927 годзе. Кампанія Park Drive у трэці раз запар спансавала турнір. Прызавы фонд турніру склаў £10,000, з якіх £2,000 атрымаў пераможца.