Перайсці да зместу

Праклён Крусібла

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Праклён Крусібла (англ.: Crucible curse) — неафіцыйны тэрмін, паняцце якога спасылаецца на той факт, што ні адзін гулец у снукер, які выйграў чэмпіянат свету ў першы раз, не здолеў абараніць свой ​​тытул з тых часоў, як галоўны турнір сезона праходзіць у Тэатры Крусібл ў Шэфілдзе (з 1977 года).[1][2][3][4] Апошнім чэмпіёнам свету, які паспяхова абараніў свой ​​першы тытул, стаў Джон Палмэн у 1964 годзе, калі чэмпіёны свету вызначаліся ў выніку чэлендж-матчаў.[5]

Ніжэй прадстаўлена табліца з гульцамі, якія не здолелі абараніць свой ​​дэбютны тытул чэмпіёна свету. З 16 гульцоў, якія выйгралі свой ​​першы чэмпіянат свету ў Крусібле, шасцёра саступілі ў першым раўндзе ў наступным годзе (Тэры Грыфітс у 1980, Стыў Дэвіс у 1982, Дэніс Тэйлар у 1986, Грэм Дот у 2007, Ніл Робертсан у 2011 і Сцюарт Бінэм у 2016) і толькі двое здолелі дайсці да фіналу ў якасці дзеючых чэмпіёнаў (Джо Джонсан ў 1987 і Кен Доэрці ў 1998).

Год[5]Дзеючы чэмпіён[5]РаўндЛікСапернікЗноска
1980Сцяг Уэльса Тэры ГрыфітсДругі раўнд[пр 1]10-13Сцяг Англіі Стыў Дэвіс[6]
1981Сцяг Канады Кліф ТорбурнПаўфінал10-16Сцяг Англіі Стыў Дэвіс[7]
1982Сцяг Англіі Стыў ДэвісПершы раўнд1-10Сцяг Англіі Тоні Ноўлз[8]
1986Сцяг Паўночнай Ірландыі Дэніс ТэйларПершы раўнд6-10Сцяг Англіі Майк Халет[9]
1987Сцяг Англіі Джо ДжонсанФінал14-18Сцяг Англіі Стыў Дэвіс[10]
1991Сцяг Шатландыі Стывен ХендрыЧвэрцьфінал11-13Сцяг Англіі Стыў Джэймс[11]
1992Сцяг Англіі Джон ПэратЧвэрцьфінал12-13Сцяг Шатландыі Алан МакМанус[12]
1998Сцяг Ірландыі Кен ДоэрціФінал12-18Сцяг Шатландыі Джон Хігінс[13]
1999Сцяг Шатландыі Джон ХігінсПаўфінал10-17Сцяг Уэльса Марк Уільямс[14]
2001Сцяг Уэльса Марк УільямсДругі раўнд12-13Сцяг Паўночнай Ірландыі Джо Свэйл[15]
2002Сцяг Англіі Роні О’СаліванПаўфінал13-17Сцяг Шатландыі Стывен Хендры[16]
2003Сцяг Англіі Пітэр ЭбданЧвэрцьфінал12-13Сцяг Англіі Пол Хантэр[17]
2006Сцяг Англіі Шон МёрфіЧвэрцьфінал7-13Сцяг Англіі Пітэр Эбдан[18]
2007Сцяг Шатландыі Грэм ДотПершы раўнд7-10Сцяг Англіі Ян МакКалах[19]
2011Сцяг Аўстраліі Ніл РобертсанПершы раўнд8-10Сцяг Англіі Джад Трамп[20]
2015Сцяг Англіі Марк СэлбіДругі раўнд9-13Сцяг Шатландыі Энтані Мак-Гіл[21]
2016Сцяг Англіі Сцюарт БінэмПершы раўнд9-10Сцяг Англіі Алістэр Картэр[22]
  1. ↑ Грыфітс, як і іншыя топ-8 сеяных гульцоў, пачынаў чэмпіянат з другога раўнда, і, такім чынам, матч другога раўнда быў для яго стартавым паядынкам турніру.

У той жа час, тытул выйгравалі гульцы, якія ўжо былі чэмпіёнамі свету, і, такім чынам, «праклён» не дзейнічаў на іх. Чацвёра гульцоў выйгравалі некалькі тытулаў запар: Стыў Дэвіс (1983—1984 і 1987—1989), Стывен Хендры (1992—1996), Роні О’Саліван (2012—2013) і Марк Сэлбі (2016—2017), але толькі пасля таго, як яны станавіліся ахвярай «праклёну».[5][23]

Яшчэ да таго, як чэмпіянат свету быў перанесены ў тэатр Крусібл, ні адзін гулец у сучаснай снукернай эпосе, які выйграў свой першы тытул, не здолеў абараніць яго ў наступным розыгрышы. Толькі тром снукерыстам удавалася абараніць свой ​​дэбютны чэмпіёнскі тытул: Джо Дэвісу ў 1928 годзе, яго брату Фрэду ў 1949 і Джону Палмэну ў першым чэлендж-матчы ў 1964 годзе. Акрамя таго, Рэй Рыярдан, Алекс Хігінс і Джон Спэнсэр, якія выйгравалі свой ​​першы сусветны чэмпіянат яшчэ да Крусібла, цярпелі няўдачу пры спробе абароны свайго тытула.

Год[5]Дзеючы чэмпіён[5]РаўндЛікСупернікЗноска
1970Сцяг Англіі Джон СпэнсэрПаўфінал33-37Сцяг Уэльса Рэй Рыярдан[24]
1971Сцяг Уэльса Рэй РыярданПаўфінал15-34Сцяг Англіі Джон Спэнсэр[25]
1973Сцяг Паўночнай Ірландыі Алекс ХігінсПаўфінал9-23Сцяг Аўстраліі Эдзі Чарльтан[26]
  1. ↑ John Dee (2006-04-14). Murphy aiming to exorcise the Crucible curse. London: The Daily Telegraph. Праверана 21 April 2007.
  2. ↑ Cruise for Ebdon as Crucible curse strikes champ. nationalmultimedia.com. Архівавана з арыгінала 14 ліпеня 2007. Праверана 21 April 2007.
  3. ↑ Crucible Curse Strikes Ebdon. Sporting Life. Архівавана з арыгінала 16 ліпеня 2011. Праверана 21 April 2007.
  4. ↑ Jackson, Jamie (15 April 2011). Australia's Neil Robertson aiming to break the curse of the Crucible. London: guardian.co.uk. Праверана 23 April 2011.
  5. 1 2 3 4 5 6 Turner, Chris. World Professional Championship. cajt.pwp.blueyonder.co.uk. Chris Turner's Snooker Archive. Архівавана з першакрыніцы 16 красавіка 2013. Праверана 21 April 2011.
  6. ↑ 1980 World Championships Results(недаступная спасылка). Snooker Database. Архівавана з першакрыніцы 5 мая 2014. Праверана 28 December 2010.
  7. ↑ 1981 World Championships Results(недаступная спасылка). Snooker Database. Архівавана з першакрыніцы 14 сакавіка 2012. Праверана 28 December 2010.
  8. ↑ 1982 World Championships Results. Snooker Database. Праверана 28 December 2010.
  9. ↑ 1986 World Championships Results(недаступная спасылка). Snooker Database. Архівавана з першакрыніцы 14 сакавіка 2012. Праверана 28 December 2010.
  10. ↑ 1987 World Championships Results(недаступная спасылка). Snooker Database. Архівавана з першакрыніцы 6 мая 2014. Праверана 28 December 2010.
  11. ↑ 1991 World Championships Results(недаступная спасылка). Snooker Database. Архівавана з першакрыніцы 6 мая 2014. Праверана 28 December 2010.
  12. ↑ 1992 World Championships Results(недаступная спасылка). Snooker Database. Архівавана з першакрыніцы 14 сакавіка 2012. Праверана 28 December 2010.
  13. ↑ 1998 World Championships Results(недаступная спасылка). Snooker Database. Архівавана з першакрыніцы 14 сакавіка 2012. Праверана 28 December 2010.
  14. ↑ 1999 World Championships Results(недаступная спасылка). Snooker Database. Архівавана з першакрыніцы 4 снежня 2013. Праверана 28 December 2010.
  15. ↑ 2001 World Championships Results(недаступная спасылка). Snooker Database. Архівавана з першакрыніцы 4 снежня 2013. Праверана 28 December 2010.
  16. ↑ 2002 World Championships Results(недаступная спасылка). Snooker Database. Архівавана з першакрыніцы 4 снежня 2013. Праверана 28 December 2010.
  17. ↑ 2003 World Championships Results(недаступная спасылка). Snooker Database. Архівавана з першакрыніцы 4 снежня 2013. Праверана 28 December 2010.
  18. ↑ 2006 World Championships Results(недаступная спасылка). Snooker Database. Архівавана з першакрыніцы 4 снежня 2013. Праверана 28 December 2010.
  19. ↑ 2007 World Championships Results(недаступная спасылка). Snooker Database. Архівавана з першакрыніцы 4 снежня 2013. Праверана 28 December 2010.
  20. ↑ Betfred.com World Championship (2011). Snooker.org. Праверана 23 February 2011.
  21. ↑ Betfred World Championship (2015). Snooker.org.
  22. ↑ Champ Bingham Crashes To Carter. World Snooker.
  23. ↑ Dirs, Ben. Ronnie O'Sullivan beats Barry Hawkins to win fifth World title. BBC Sport (6 мая 2013). Праверана 6 May 2013.
  24. ↑ 1970 World Championships Results(недаступная спасылка). Snooker Database. Архівавана з першакрыніцы 5 мая 2014. Праверана 28 December 2010.
  25. ↑ 1971 World Championships Results(недаступная спасылка). Snooker Database. Архівавана з першакрыніцы 5 мая 2014. Праверана 28 December 2010.
  26. ↑ 1973 World Championships Results(недаступная спасылка). Snooker Database. Архівавана з першакрыніцы 14 снежня 2013. Праверана 28 December 2010.