Чэрнеў (Брагінскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Чэрнеў
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Насельніцтва
0 чалавек (1986)
СААТА
3203854116
Чэрнеў на карце Беларусі ±
Чэрнеў (Брагінскі раён) (Беларусь)
Чэрнеў (Брагінскі раён)
Чэрнеў (Брагінскі раён) (Гомельская вобласць)
Чэрнеў (Брагінскі раён)

Чэрнеў — былая вёска ў Хракавіцкім сельсавеце Брагінскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі.

Пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджвання жыхары (32 сем'і) пераселены ў 1986 годзе ў чыстыя месцы. У 2005 годзе вёска была выключана са звестак па ўліку населеных пунктаў[1].

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Размяшчэнне[правіць | правіць зыходнік]

У 30 км на поўдзень ад Брагіна, 11 км ад чыгуначнай станцыі Ёлча (на лініі ОўручПалтава), 149 км ад Гомеля.

Транспартная сетка[правіць | правіць зыходнік]

Побач аўтадарога Камарын — Брагін.

Планіроўка складалася з кароткай просталінейнай шыротной вуліцы з завулкам, застроеных драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу. У сувязі з высокай радыяцыйнай забруджанасцю ўсе пабудовы знесены і пахаваны пад пластом зямлі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Выяўленае археолагамі гарадзішча ранняга жалезнага веку і ранне-феадальнага часу (у 1,5 км на паўднёвы захад ад вёскі) сведчыць пра засяленне гэтых месцаў з даўніх часоў. Па пісьмовых крыніцах вядомая з пачатку XIX стагоддзя. У 1811 годзе згадана як сяліба ў Рэчыцкім павеце Мінскай губерні, валоданне Ракіцкіх. У 1834 годзе валоданне Трыпольскай. У 1908 годзе ў Савіцкай воласці Рэчыцкага павета.

У 1930 годзе арганізаваны калгас. У 1959 годзе ўваходзіла ў склад саўгаса "Брагінскі" (цэнтр — вёска Выграбная Слабада).

Да 8 студзеня 1987 года вёска ўваходзіла ў склад Піркаўскага сельсавета[2], пасля — у склад Савіцкага сельсавета, які 26 сакавіка 1987 года быў перайменаваны ў Хракавіцкі сельсавет[3].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Колькасць[правіць | правіць зыходнік]

  • 2010 год — жыхароў няма.

Дынаміка[правіць | правіць зыходнік]

  • 1834 год — 8 двароў.
  • 1897 год — 16 двароў, 132 жыхара (паводле перапісу).
  • 1908 год — 24 двары, 202 жыхара.
  • 1959 год — 181 жыхар (паводле перапісу).
  • 1986 год — жыхары (32 сем'і) пераселены.

Зноскі

  1. РЕШЕНИЕ ГОМЕЛЬСКОГО ОБЛАСТНОГО ИСПОЛНИТЕЛЬНОГО КОМИТЕТА 20 января 2005 г. № 29 ОБ ИСКЛЮЧЕНИИ ИЗ ДАННЫХ ПО УЧЕТУ И РЕГИСТРАЦИИ АДМИНИСТРАТИВНО-ТЕРРИТОРИАЛЬНЫХ И ТЕРРИТОРИАЛЬНЫХ ЕДИНИЦ НАСЕЛЕННЫХ ПУНКТОВ БРАГИНСКОГО, ДОБРУШСКОГО, КОРМЯНСКОГО И НАРОВЛЯНСКОГО РАЙОНОВ
  2. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 8 студзеня 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).
  3. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 26 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. - Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0