Шаблон:Выбраны змест/Беларуская мова

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дыялекты беларускай мовы
Дыялекты беларускай мовы

Беларуская мова — нацыянальная мова беларусаў, уваходзіць у індаеўрапейскую моўную сям'ю, славянскую групу, усходнеславянскую падгрупу. Пашырана ў асноўным у Беларусі. Распаўсюджана таксама і ў іншых краінах, галоўным чынам у Польшчы, Украіне, Расіі, Літве, Латвіі, ЗША. Беларуская мова мае шмат агульных граматычных і лексічных уласцівасцей з іншымі ўсходнеславянскімі мовамі.

Сучасная беларуская мова існуе ў літаратурнай і дыялектнай формах. Асноўны масіў падзяляецца на 2 вялікія дыялекты: паўночна-ўсходні і паўднёва-заходні, паміж якімі знаходзіцца паласа пераходных сярэднебеларускіх гаворак. Літаратурная мова гістарычна грунтуецца на гаворках Цэнтральнай Беларусі (далей…).