Перайсці да зместу

Паўночна-ўсходні дыялект беларускай мовы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дыялекты беларускай мовы[1]:      Паўночна-ўсходні      Паўднёва-заходні      Сярэднебеларускія гаворкi
     Палескія (заходнепалескія) гаворкі
Лініі:
     Мяжа беларускіх гаворак (1903, Карскі)      Усходняя мяжа заходняй групы рускіх гаворак (1967, Захарава, Арлова)      Мяжа беларускіх і ўкраінскіх гаворак (1980, Беўзенка)

Паўно́чна-ўсхо́днія беларускія гаворкі ахопліваюць тэрыторыю Беларусі на поўнач да ўмоўнай лініі Свір -- Бягомль -- Магілёў -- Касцюковічы.

Характарызуюцца дысімілятыўным аканнем і яканнем: выда, ныга, зімля; цвёрдым і мяккім гукам [р]: рака, треба; канчаткамі -эць (-ець), -аць у дзеясловах трэцяй асобы адзіночнага ліку I спражэння: кажаць, бярэць, нясець; суфіксам -онак (-ёнак) у назвах маладых істот: цялёнак, ягнёнак; канчаткамі -ый (-ій), -эй (-ей) у прыметніках мужчынскага роду адзіночнага ліку: добрый, сіній, маладой, плахей і інш.

Зноскі

  1. Беларуская мова: энцыклапедыя // Пад рэд. А. Я. Міхневіча. — Мн.: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1994. — C. 55.