Шаблон:Выбраны змест/American McGee’s Alice

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вокладка камп’ютарнай гульні American McGee’s Alice
Вокладка камп’ютарнай гульні American McGee’s Alice

«American McGee’s Alice»камп’ютарная гульня ў жанры экшн ад трэцяй асобы, распрацаваная амерыканскай кампаніяй «Rogue Entertainment» пад кіраўніцтвам геймдызайнера Амерыкэна МакГі і выдадзеная «Electronic Arts». Першы выпуск гульні адбыўся 5—6 снежня 2000 года. Прадукт распрацаваны для персанальных камп’ютараў з аперацыйнымі сістэмамі «Microsoft Windows» і «Mac OS», а таксама для платформ «PlayStation 3» і «Xbox 360». Гульня выкарыстоўвае рухавічок «id Tech 3» ад «id Software», які раней ужываўся ў «Quake III Arena» і быў перапрацаваны кампаніяй «Ritual Entertainment».

Сюжэт грунтуецца на казках Льюіса Кэрала «Алісіны прыгоды ў дзівоснай краіне» і «Скрозь люстэрка», аднак прадстаўлены іншым варыянтам гэтага выдуманага сусвету — змрочным, напоўненым жорсткасцю і гвалтам. У гульні распавядаецца пра тое, як за некалькі гадоў да пачатку яе асноўнай сюжэтнай лініі ў доме маленькай дзяўчынкі Алісы адбываецца пажар, у якім гінуць яе бацькі; а сама Аліса, якая спіць і знаходзіцца тым часам у Краіне цудаў, атрымлівае эмацыянальную траўму. Яна лічыць сябе вінаватай у іх смерці. Пасля некалькіх безвыніковых гадоў лячэння дзяўчына зноў трапляе ў Краіну цудаў, але ўжо папсаваную яе траўміраванай псіхікай (далей…).