Шаблон:Падзеі 29 мая
- 363: Рымскі імператар Юліян атрымаў перамогу над Сасанідамі пры Ктэсіфоне.
- 1453: Канстанцінопаль пасля аблогі захоплены войскамі Асманскай імперыі, перастала існаваць Візантыя.
- 1682: На рускі сталец селі малалетнія Іван V і Пётр I.
- 1717: У Паўднёвай Амерыцы заснавана віцэ-каралеўства Новая Гранада.
- 1832: У Канадзе афіцыйна адкрыты канал Рыдо, які злучае раку Атава з возерам Антарыа.
- 1848: Вісконсін становіцца штатам ЗША.
- 1885: У Гродне адбыўся моцны пажар, які спаліў большую частку старога горада.
- 1946: Заснаваны Мінскі трактарны завод.
- 1990: Барыс Ельцын абраны старшынём Вярхоўнага Савета РСФСР.
- 1992: У Беларусі паралельна з савецкім рублём уведзены ў абарачэнне разліковыя білеты Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь.
- 2002: Іерусалім абвешчаны сталіцай Палесцінскай аўтаноміі.