Шаблон:Падзеі 30 студзеня
Выгляд
- 1648: Вайна паміж Іспаніяй і Нідэрландамі скончылася падпісаннем Мюнстэрскага дагавора.
- 1820: Эдвард Брансфілд адкрыў Антарктыду і аб’явіў яе тэрыторыяй Вялікабрытаніі.
- 1921: Нарадзіўся Іван Шамякін, народны пісьменнік Беларусі.
- 1922: У Менску быў створаны Інстытут беларускай культуры, які пазней рэарганізуюць у Беларускую акадэмію навук.
- 1931: Адбылася прэм’ера фільма Чарлі Чапліна «Агні вялікага горада».
- 1933: Канцлерам Германіі становіцца Адольф Гітлер.
- 1945: Cавецкай падводнай лодкай патоплены германскі пасажырскі лайнер «Вільгельм Густлаф», загінула больш за 9 300 чалавек.
- 1948: У Нью-Дэлі забіты палітычны і духоўны лідар Індыі Махатма Гандзі.
- 1972: Крывавая нядзеля ў Ландандэры (Паўночная Ірландыя). Войскамі Вялікабрытаніі забіта 14 каталікоў, якія выступілі ў абарону сваіх грамадзянскіх правоў.
- 2010: Афіцыйна адкрыта Мінск-Арэна.