Шаблон:Падзеі 4 мая
Выгляд
- 1471: Адбылася бітва пры Т’юксберы ў заходняй Англіі паміж войскамі Ланкастэраў і Ёркаў падчас вайны Пунсовай і Белай ружы.
- 1494: Экспедыцыя Хрыстафора Калумба адкрыла востраў Ямайка.
- 1626: Індзейцы прадалі галандцам Манхэтэн за агульны кошт 60 гульдэнаў.
- 1838: Дзеячы культуры выкупілі з прыгоннай няволі ўкраінскага паэта Тараса Шаўчэнку.
- 1886: Рабочыя арганізавалі дэманстрацыю на плошчы Хеймаркет у Чыкага.
- 1979: Маргарэт Тэтчэр заступіла на пасаду Прэм’ер-міністра Вялікабрытаніі.
- 1990: Вярхоўны Савет Латвійскай ССР прыняў дэкларацыю аб аднаўленні незалежнасці Латвійскай Рэспублікі.
- 1995: Прыняты Закон «Аб дзяржаўных узнагародах Рэспублікі Беларусь».
- 2012: У Мінску ўпершыню адбыліся міжнародныя майстар класы, пад кіраўніцтвам Сокэ Кубота Такаюкі.