Перайсці да зместу

Шардана

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Шардана ў егіпецкай гвардыі

Шардана, шэрдэн, шэрдан (ад старажытнаегіп.: Šrdn / Š3-r-d3-n3) — піраты і воіны ва ўсходнім Міжземнамор’і невядомага паходжання ў другой палове 2 тысячагоддзя да н. э.

Назва егіпецкім пісьмом

[правіць | правіць зыходнік]
M8G1D21
Z1
D46G1N35
G1
T14
N25
M8G1Z4D21
Z1
D46
N35
A1Z3
M8G1Z4
D21 Z1
D46
N35
S3G1T14A1
Z2
M8
G1
Z4
D21
Z1
D46
G1
N35
G1
T14
N25

Шардана ўпершыню ўзгадваюцца як піраты ў лісце валадара Бібла фараону Аменхатэпу III або фараону Эхнатону. Яны сталі аднымі з першых народаў мора, з якімі непасрэдна сутыкнуліся егіпцяне. На другі год кіравання Рамсеса II шардана арганізавалі напад на дэльту Ніла. На егіпецкіх выявах яны намаляваны ў рагатых шлемах, з круглявымі шчытамі, дзідамі і мячамі. Рамсес II арганізаваў пастку і патапіў іх караблі. Палонныя были далучаны да егіпецкага войска, служылі ў гвардыі Рамсеса II і ўдзельнічалі ў бітве пры Кадэшы.

Шардана таксама ўзгадваюцца сярод народаў мора, што аб'ядналіся з лівійцамі для нападу на Егіпет, але былі пераможаны Мернептахам, сынам Рамсеса II. Яны прысутнічалі сярод народаў мора, якія ўварваліся з Азіі ў гады кіравання Рамсеса III. Старажытнаегіпецкія тэксты фіксуюць прысутнасць шардана ў XI ст. да н. э. у Ханаане. Але ў той жа час шардана служылі ў егіпецкай арміі і змагаліся супраць лівійцаў, нубійцаў, амарэяў, сваіх суайчыннікаў. У даліне Ніла існавалі асобныя паселішчы тых, хто пераходзіў на бок Егіпта. Іх жыхары атрымоўвалі зямлю ў калектыўнае карыстанне, шанавалі егіпецкіх багоў.

Спробы ідэнтыфікацыі

[правіць | правіць зыходнік]

Вызначэнне паходжання шардана зацяжарваецца адносна невялікай колькасцю крыніц, прычым усе вядомыя пісьмовыя крыніцы так або іначай звязаны са Старажытным Егіптам. Шардана або групы людзей з падобнымі назвамі наогул не ўзгадваюцца ў хецкіх або мікенскіх пісьмовых помніках. Тым не меней, да сярэдзіны XX ст. сярод навукоўцаў сфарміраваліся 2 асноўныя гіпотэзы ідэнтыфікацыі шардана.

Першая гіпотэза заснавана на думцы, што шардана паходзілі з паўночнай часткі ўсходняга Міжземнамор’я. Яна абапіраецца на спробы аўтэнтыфікацыі выяў зброі і караблёў шардана. Да канца XX ст. пераважала думка, што яны ідэнтычныя ці вельмі падобныя на мікенскія. У якасці канкрэтнага месца паходжання паказваліся захад Малой Азіі, дзе пазней былі заснаваны Сарды, або усходняе ўзбярэжжа Адрыятыкі і Дынарскае нагор’е, дзе таксама ў болей позні перыяд ўзгадвалася племя сардэтаў, верагодней ілірыйскага паходжання. Прыхільнікі гэтай гіпотэзы лічаць, што пасля паражэння ад Рамсеса II частка шардана магла перасяліцца ў заходняе Міжземнамор’е, дзе дала сваю назву востраву Сардзінія.

Наадварот, другая гіпотэза сцвярджае, што шардана паходзяць з заходняга Міжземнамор’я. У якасці канкрэтных месцаў вызначаны Лігурыя і Сардзінія, што ў канцы бронзавага веку былі важнымі металургічнымі цэнтрамі і мелі сувязі з усходнім Міжземнамор’ем. У прыватнасці, некаторыя археолагі атаесамляюць шардана з прадстаўнікамі нурагічнай цывілізацыі.