Шарль-Жазеф Натуар

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Шарль-Жазеф Натуар
фр.: Charles-Joseph Natoire
Фатаграфія
Дата нараджэння 3 сакавіка 1700(1700-03-03)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 23 жніўня 1777(1777-08-23)[4] (77 гадоў) ці 29 жніўня 1777(1777-08-29)[5] (77 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак, рысавальнік
Жанр гістарычны жывапіс
Мастацкі кірунак ракако
Уплыў Луі Галош[d] і Франсуа Лемуан
Уплыў на Жазеф-Мары В’ен, Жан-Батыст Перано[d] і Габрыэль Брыяр[d]
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Шарль-Жазеф Натуар (фр.: Charles-Joseph Natoire; 3 сакавіка 1700, Нім — 23 жніўня 1777, Кастэль-Гандольфа каля Рыма) — французскі мастак эпохі ракако.

Жыццё і творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Вывучаў жывапіс у мастака Франсуа Лемуана. У 1721 годзе выйграў Вялікую Рымскую прэмію парыжскага Каралеўскага інстытута жывапісу і скульптуры і ў 1723 годзе з’ехаў вучыцца ў Рым. У 1729 годзе вярнуўся ў Парыж, дзе завязаў сяброўскія адносіны з мастаком Франсуа Бушэ. У 1734 годзе выстаўляў сваё палатно «Венера і Вулкан», за якое быў прыняты ў члены Каралеўскай акадэміі. У 1751—1775 гадах — дырэктар Французскай акадэміі ў Рыме.

Быў адным з найбуйнейшых французскіх жывапісцаў, дэкаратараў і графікаў свайго часу. Пісаў карціны на рэлігійныя і міфалагічныя сюжэты, партрэты, эскізы для габеленаў, пейзажы. Сярод найбольш значных работ — дэкаратыўнае афармленне «Авальнага салона» (Salon oval) у парыжскім гатэлі Субіз: 8 манументальных малюнкаў з гісторыі Амура і Псіхеі, пры гэтым Псіхеі нададзены рысы герцагіні дэ Субіз. Удзельнічаў таксама ва ўпрыгожванні Каралеўскай бібліятэкі, замка Шапель-Гадфруа («Chapelle-Godefroy»), каралеўскіх палацаў Марлі і Версаль.

Сярод вучняў Натуара былі Жан-Батыст Гроз і Жан-Батыст Перано. Блізкім сябрам мастака быў шведскі жывапісец Густаў Лундберг.

Зноскі