Перайсці да зместу

Швайпольт Фіёль

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Швайпольт Фіёль
Род дзейнасці кнігадрукар, друкар, выдавец, графік, вынаходнік, купец, мастак-гравёр, ювелір
Дата нараджэння каля 1460[1]
Месца нараджэння
Дата смерці каля 1525[1]
Месца смерці
Грамадзянства
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Швайпо́льт Фіёль (ням.: Schweipold Fiol; каля 1460, Нойштат-на-Айшы — 7 мая 1525/16 мая 1526) — славянскі першадрукар.

Паходжаннем немец з Франконіі, каталіцкага веравызнання. Пераехаў у Кракаў у 1479 годзе, быў майстрам гафцярскай справы (вышывання золатам па тканіне). На сродкі заможнага кракаўскага мешчаніна Яна Тужона заснаваў друкарню з кірылічнымі шрыфтамі, зробленымі Рудольфам Барсдорфам з Браўншвайга. Зберагліся чатыры выдадзеныя Фіёлем кнігі набажэнстваў на царкоўнаславянскай мове.

«Актоіх». Кракаў, 1491.

У двух з іх — «Актоіху» або «Васьмігласніку» (1491) і «Часаслове» (1491), ёсць кароткае пасляслоўе ў форме калафона.

Доконана быс сия книга у великомъ граде Кракове при державе великого короля полского Казимира и докончана быс мещанином краковскимъ Шваиполтомъ Фиоль из немец немецкого роду Франкъ. И скончасас бо божием нарожениемъ 14 съть девять десят 1 лето.

Характарызуючы іншую ўключаную ў «Часаслоў» рэмарку ад выдаўца, Канстанцін Калайдовіч у 1819 годзе ўбачыў у ёй «рускую мову ў простанародным польскім або, правільней, беларускім вымаўленні» («руской язык в простонародном польском или, правильнее, белорусском выговоре»)[2].

У дзвюх іншых кнігах — «Трыёдзі поснай» (не датавана) і «Трыёдзі кветнай» (1492), няма выходных звестак.

Імаверна, кірылічнае кнігавыдавецтва было камерцыйным прадпрыемствам, разлічаным на шырокі рынак праваслаўнага рэгіёну Усходняй Еўропы.

У лістападзе 1491 года Фіёля арыштавалі па падазрэнні ў ерасі, неўзабаве па вызваленні ён пакінуў Кракаў. Жыў у Левачы ў Славакіі.

  • Фіёль Швайпольт // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 16. С. 371.
  • Фіёль Швайпольт // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 702. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
  • Немировский Е. Л. Начало славянского книгопечатания. — М., 1971.
  • Немировский Е. Л. Описание изданий типографии Швайпольта Фиоля // Описание старопечатных изданий кирилловского шрифта. — М., 1979.
  • Немировский Е. Л. Начало славянского книгопечатания кирилловским шрифтом // Книга: исследования и материалы. — М., 1991. — Сб. 63.
  • Cracovia impressorum XV et XVI saeculorum / ed. Joannes Ptaśnik. — Przedr. offsetowy. — Oryg.: Leopoli : sumpt. Instituti Ossoliniani, 1922;. — Warszawa: Wydaw. Artystyczne i Filmowe, 1979. — 456 p. — (Monumenta Poloniae Typographica XV et XVI saeculorum; vol. 1).
  • Ісаєвич Я. Українське книговидання: витоки, розвиток, проблеми — Львів: Інститут українознавства ім. І. Крип’якевича НАН України, 2002. — 520 с.