Шлёмнік байкальскі
| Шлёмнік байкальскі | |||||||||||||||||||
| | |||||||||||||||||||
| Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||
| Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||
| Сінонімы | |||||||||||||||||||
| |||||||||||||||||||
Шлёмнік байкальскі[1] (Scutellaria baicalensis) — від кветкавых раслін роду Шлёмнік (Scutellaria) сямейства Ясноткавыя (Lamiaceae).
Батанічнае апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 40—60 см. Сцяблы шматлікія, прамыя, чатырохгранныя, простыя або галінастыя. Лісце супраціўнае, ланцэтнае, простае, суцэльнае, з суцэльным краем і завостранай верхавінкай, сядзячае ці на кароткіх чаранках. Кветкі пурпурова-фіялетавыя, з жоўтым зевам, знаходзяцца ў пазухах верхніх лістоў. Плод — арэшак.
Распаўсюджанне і экалогія
[правіць | правіць зыходнік]Расліна распаўсюджана на тэрыторыі Сібіры (Амурская вобласць, Бурація, Якуція, Прыморскі край, Хабараўскі край, Яўрэйская аўтаномная вобласць, Чыцінская вобласць), Манголіі, шэрагу рэгіёнаў Кітая, на Карэйскім паўвостраве. Святлолюбівая расліна, мезафіт і мезатроф[2]. Расце па берагах рэк і ручаёў, на ўзлесках і палянах шыракалістых лясоў, камяністых россыпах, у хмызняках. Цвіце ў ліпені—верасні[1].
Ахоўваецца на тэрыторыі шэрагу рэгіёнаў Расіі[2].
Гаспадарчае значэнне
[правіць | правіць зыходнік]Лекавая і дэкаратыўная расліна[2]. Вырошчваецца ў культуры[2].
Зноскі
- ↑ а б Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
- ↑ а б в г Шлемник байкальский: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Кудрашова М. Г. Шлёмнік // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — С. 383. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
- Scutellaria L. — Шлемник // Определитель высших растений Беларуси (руск.) / Под ред. В. И. Парфёнова. — Мн.: Дизайн Про, 1999. — С. 262, 264—266. — 472 с. — 1 000 экз. — ISBN 985-6182-78-6.
- Губанов И. А. и др. Род Шлемник — Scutellaria L. // Дикорастущие полезные растения СССР (руск.) / отв. ред. Т. А. Работнов. — М.: Мысль, 1976. — С. 279—280. — 360 с. — (Справочники-определители географа и путешественника). — 70 000 экз.
- Юзепчук С. В. Шлемник — Scutellaria L. // Флора СССР. В 30-ти томах / Начато при руководстве и под главной редакцией акад. В. Л. Комарова; Редакторы тома Б. К. Шишкин и С. В. Юзепчук. — М.—Л.: Издательство Академии Наук СССР, 1954. — Т. XX. — 556 с. — 2 700 экз.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Шлемник байкальский: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)