Перайсці да зместу

Шнараўка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Шнараўка
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 32 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2239
Аўтамабільны код
6
СААТА
7258828131
Шнараўка (Беларусь)
Шнараўка
Шнараўка
Шнараўка (Магілёўская вобласць)
Шнараўка
Шнараўка

Шна́раўка[1] (трансліт.: Šnaraŭka, руск.: Шнаровка) — вёска ў Шклоўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Старашклоўскага сельсавета.

Згадваецца ў 1643 як вёска Ашнараўка / Ашнароўка ў складзе Шклоўскай воласці ў Аршанскім павеце ВКЛ[2].

На карце 1790 г. (Генеральнага межавання) фігуруе як "Вашноровка".

Націск на перадапошні склад ("Шнароўка") засведчаны ва ўжыванні мясцовых жыхароў[3].

Тапонімы Вайшнарышкі з-пад Ашмянаў (пры літоўскіх двухасноўных прозвішчах Vaišnoras, Vaišnora) на картах ХІХ ст. таксама фігуруюць у выглядзе "Вошнаришки", "Ошнаришки".

Вёска Вашнароўка на карце 1790 г.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)
  2. Biblioteka Czartoryskich w Krakowie, sygn. 9233, ark. 51.
  3. "Родам я з Магілёўскай вобласці, з в. Шнароўка Шклоўскага раёна." (Сагановіч, К. І. Дзеці вайны : [з успамінаў Клаўдзіі Іосіфаўны Сагановіч з г. п. Целяханы] / запісалі Валянціна Бобрык, Аляксандр Горбач; фота Валерыя Міскевіча // Івацэвіцкі веснік. - 2014. - 2 ліпеня (№ 49). - С. 5.)