Шпецім Чучка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Шпецім Чучка
пасол Албаніі ў Расіі[d]
1997 — 1998

Дзейнасць перакладчык

Шпецім Чучка — албанскі дыпламат і перакладчык.

Дзяржаўная служба[правіць | правіць зыходнік]

Шмат гадоў працаваў дыпламатам, у тым ліку прадстаўляючы Албанію ў якасці пасла ў Расіі  (руск.).

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Адзін з самых папулярных і важных перакладчыкаў у Албаніі. Перакладае з некалькіх замежных моваў на албанскую: з нямецкай, італьянскай, англійскай, рускай, французскай, а таксама з лацінскай і старажытнагрэчаскай.

Сярод яго найважнейшых перакладаў можна адзначыць: «Параўнальныя жыццяпісы  (руск.)» Плутарха, «Філактэт  (руск.)» Сафокла, «Прасіцелькі  (руск.)» Эсхіла, «Плутас  (руск.)» Арыстафана, «Маленькі Мук  (руск.)» Вільгельма Гаўфа, «Дэкамерон» Бакача, «Агні Базента  (італ.)» Рафаэле Нігра  (італ.), «Як напісаць дыпломную работу  (італ.)» Умберта Эка, «Паміж двух мораў» Кармінэ Абатэ  (італ.) і інш. Ён таксама аўтар некалькіх англійска-альбанскіх слоўнікаў. На кніжным кірмашы «Тырана 2006» Асацыяцыя выдаўцоў Албаніі прызнала яго «Перакладчыкам года».

Зноскі