Шчыльнае
Шчыльнае | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Даўжыня | 0,3 км |
Шырыня | 0,25 км |
Плошча | 0,046 км² |
Даўжыня берагавой лініі | 0,8 км |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Брэсцкая вобласць |
|
|
|
|
|
|
Шчы́льнае — возера ў Ганцавіцкім раёне Брэсцкай вобласці, за 3 км на поўдзень ад горада Ганцавічы, на паўднёвай ускраіне вёскі Ганцавічы. Адносіцца да басейна ракі Цна.
Плошча паверхні 0,046 км², даўжыня 0,3 км, шырыня 0,25 км. Даўжыня берагавой лініі 0,8 км. Возера правільнай круглай формы. Берагі нізкія, параслі хмызняком, месцамі забалочаныя. На поўдні каналам злучана з вялікай сеткай меліярацыйных каналаў. Зарастае ўмерана.
У возеры водзяцца акунь, плотка, лешч, шчупак, лінь, карась і іншыя віды рыб.