Даўжыня да 12 см. Цела падоўжанае, сціснутае з бакоў. Афарбоўка стракатая, светла-жоўтая, па баках — паласа бураватых ці чорных плям. Каля рота 6 кароткіх вусіхаў. Пад вачыма высоўныя двухраздзелышя шыпы, якімі можа ўкалоць або ўшчыпнуць (адсюль назва).
Характэрна поліплаідыя (ікра можа развівацца пры стымуляцыі спермай самцоў блізкароднасных відаў). У лічынак пасля вылуплівання развіваюцца вонкавыя жабры — рэдкая з'ява для прэснаводных рыб.
Шаўцова Т. М.Шчыпоўка // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — С. 399. — 583 с., іл. — 10 000 экз.