Шыман Сыркус

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Шыман Сыркус
польск.: Szymon Piotr Syrcus
Дата нараджэння 24 чэрвеня 1893(1893-06-24)[1][2][…] ці 24 красавіка 1893(1893-04-24)[3][4][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 8 чэрвеня 1964(1964-06-08)[1][2][…]
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Навуковае званне
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Шыман Сы́ркус[6] (польск.: Szymon Piotr Syrcus; 24 красавіка 1893[7][6][8] — 8 чэрвеня 1964) — польскі архітэктар, тэарэтык архітэктуры, адзін са стваральнікаў польскай архітэктурнай школы XX стагоддзя.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў Варшаве. Скончыў рэальную гімназію. У 1912—1920 гадах вывучаў архітэктуру ў Вене, Грацы, Рызе, Маскве і Варшаве. У 1918—1921[6] гадах вучыўся ў Кракаўскай акадэміі мастацтваў. У 1922 годе скончыў архітэктурны факультэт Варшаўскага політэхнічнага ўніверсітэта. У 1922—1924 гадах здзейсніў падарожжа па Еўропе, наведаў Берлін, Веймар, Парыж, вучыўся ў Акадэміі прыгожых мастацтваў у Парыжы.

У 1942 годзе Шыман Сыркус быў арыштаваны і заключаны ў канцлагер Асвенцым. Пасля вайны вярнуўся ў Варшаву. З 1949 года прафесар Варшаўскага політэхнічнага ўніверсітэта.

Памёр Шыман Сыркус 6 чэрвеня 1964 года ў Варшаве.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Будынак у раёне Кола II у Варшаве

Шыман Сыркус — адзін з заснавальнікаў і тарэтык аб’янання архітэктараў «Прэзенс» (з 1926 года)[6]. Працаваў разам са сваёй жонкай Геленай Сыркус. У 1920—1930-х гадах будаваў асабнякі ў духу функцыяналізму. У 1940—1960-х гадах вёў работу па ўніфікацыі жыллёвага будаўніцтва ў Польшчы. Праектам Шымана Сыркуса ўласцівы прастата і функцыянальнасць форм, камернасць прапорцый. Сярод яго прац: віла ў Саснаўцах каля Пінска (1933—1934); дамы на вуліцах Катавіцкай і Дамбравецкай (1930-я гады), будынак тэатра ў раёне Жалібож (1932—1934), забудова раёнў Кола і Прага (1947—1962) у Варшаве.

Аўтар публікацыі «Варшава функцыяналістычная» (1934, разам з Я. Хмялеўскім)[6].

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б https://rkd.nl/explore/artists/441362 Праверана 22 жніўня 2017.
  2. а б Szymon Syrkus // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. https://www.sejm-wielki.pl/b/psb.32998.1 Праверана 22 лістапада 2023.
  4. а б в г Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. — Т. 25. — С. 139.
  5. а б в https://www.archimemory.pl/pokaz/szymon_piotr_syrkus,6290 Праверана 23 лістапада 2023.
  6. а б в г д БелЭн 2002.
  7. Prof. arch. Szymon Piotr Syrkus // Izba Architektów Rzeczpospolitej Polskiej (IARP) (польск.)
  8. ВСЭ 1976.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Сы́ркус Шыман // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 322—323. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
  • Сы́ркус Шимон // Т. 25. Струнино — Тихорецк. — М. : Советская энциклопедия, 1976. — С. 139. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
  • Сы́ркус Шимон // Популярная художественная энциклопедия. Архитектура. Живопись. Скульптура. Графика. Декоративное искусство. В 2 т. / Под ред. Полевого В. М. Ред. кол.: В. Ф. Маркузон, Д. В. Сарабьянов, В. Д. Синюков (зам. гл. ред.) — М.: Издательство «Советская энциклопедия», 1986. — Книга II. М—Я, 1986. — С. 272. — 432 с, ил., 32 л. ил. — 200 000 экз. (руск.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]