Шэраальховыя лясы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Шэраальховыя лясы, шэраале́шнікі — фармацыя драбналістых лясоў, у дрэвастоі якіх пераважае вольха шэрая. Утвараюцца на высечках яловых, шыракаліста-яловых лясоў, таксама ў выніку зарастання сельскагаспадарчых зямель. Займаюць пераважана ўрадлівыя дзярнова-падзолістыя, дзярнова-падзоліста-глеевыя і іншыя глебы. Пашыраны на поўначы Беларусі, займаюць каля 46 тыс. га. Вылучаюць 10 тыпаў шэраальховых лясоў, найбольш пашыраны кіслічнья, сніткавыя, злакавыя, арляковыя, вятроўнікавыя, папарацевыя і інш. Фітацэнозы шэраальховых лясоў маюць глебапаляпшальнае значэнне: узбагачаюць глебу азотам, які асвойваецца каранёвымі клубеньчыкавымі бактэрыямі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]