Эдвард Вайвадзіш

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Эдвард Вайвадзіш
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 23 студзеня 1897(1897-01-23)
Месца нараджэння
Дата смерці 26 сакавіка 2000(2000-03-26) (103 гады)
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт, настаўнік
Мова твораў беларуская

Эдвард Вайвадзіш (23 студзеня 1897 — 26 сакавіка 2000) — латвійскі педагог, паэт, пісаў на беларускай мове.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 23 студзеня (5 лютага па новым стылі) 1897 года ў вёсцы Вайвады Прыдруйскай воласці Дрысенскага павета Віцебскай губерні, зараз — Краслаўскага краю, Латвія.

З 1908 года вучыўся ў Прыдруйскай школе, а потым у Індрыцы, Друі, з восені 1912 года — у Дрысенскім чатырохкласным вучылішчы.

Да эвакуацыі ў Гарадок пад Віцебскам працаваў пісарам валаснога праўлення. Разам з бежанцамі трапіў у Петраград, дзе закончыў курсы паштова-тэлеграфных чыноўнікаў. Адначасова вучыўся на вячэрніх агульнаадукацыйных курсах Чарняева. Перажыў лютаўскія і кастрычніцкія падзеі. Каля Асвеі перайшоў фронт і вярнуўся на радзіму.

З 1920 года зноў працаваў пісарам — на гэты раз латвійскага валаснога праўлення. У 1921 годзе далучыўся да культурна-асветнай працы беларускага таварыства «Бацькаўшчына», многімі справамі якой апекаваўся Я. Райніс. З 1922 па 1959 год працаваў (з невялікімі перапынкамі) настаўнікам, кіраўніком беларускіх школ у Латгальскім краі. Скончыў агульнаасветныя чатырохгадовыя летнія настаўніцкія курсы пры Дзвінскай дзяржаўнай беларускай гімназіі. Валодаў некалькімі мовамі. Веданне нямецкай выратавала ад гібелі ў канцлагеры на востраве Руген, куды трапіў у 1942 годзе пасля арышту нямецкімі акупацыйнымі ўладамі ў сувязі з тым, што працаваў інспектарам беларускай павятовай школьнай рады.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

У 1922 годзе адбылася першая публікацыя вершаў Эдварда Вайвадзіша, калі сам рэдактар газеты «Голас беларуса» Канстанцін Езавітаў папрасіў у аўтара яго творы. Супрацоўнічаў малады настаўнік і з часопісам «Беларуская школа ў Латвіі». А ў 1926 годзе стаў адным з аўтараў зборніка вершаў «Першы крок».

З 1990 года яго вершы з’яўляліся ў «Голасе Радзімы», «Настаўніцкай газеце», «Літаратуры і мастацтве», «Вожыку», «Звяздзе», «Нашым слове», у «Дні паэзіі», а таксама ў латвійскіх выданнях.

Нацыянальны навукова-асветны цэнтр імя Ф. Скарыны ў серыі «Творцы беларускага замежжа» выдаў у 1996 годзе зборнік Э. Вайвадзіша «Вершы, паэма, згадкі».

У 1935 годзе Эдвард Вайвадзіш як добраахвотны карэспандэнт Дзяржаўнага статыстычнага ўпраўлення па сельскай гаспадарцы быў узнагароджаны ордэнам за заслугі перад Латвійскай дзяржавай. У лютым 1997 года стаў сябрам Саюза беларускіх пісьменнікаў.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]