Эдвард Лір

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Эдвард Лір
англ.: Edward Lear
Э. Лір
Э. Лір
Дата нараджэння 12 мая 1812(1812-05-12)
Месца нараджэння
Дата смерці 29 студзеня 1888(1888-01-29) (75 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці пісьменнік, паэт, ілюстратар, мастак, раманіст, арнітолаг, комік, гумарыст
Жанр пейзаж і арніталогія
Подпіс Edward Lear signatur (cropped).jpg
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Эдвард Лір (таксама Эдуард Лір, англ.: Edward Lear; 12 мая 1812-29 студзеня 1888) — англіскі мастак і паэт, адзін з заснавальнікаў «паэзіі бяссэнсіцы» (англ.: nonsensical poetry), аўтар шматлікіх папулярных абсурдысцкіх лімерыкаў.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Эдвард Лір нарадзіўся 12 мая 1812 года ў лонданскім прадмесці Хайгейт. Ён быў 20-м дзіцем у сям’і, і яго выхаваннем займалася старэйшая сястра Эн. Калі Эдварду было 15 гадоў, ён разам з сястрой абгрунтаваўся ў асобным доме. Будучы таленавітым мастаком, Лір пачаў працаваць кніжным ілюстратарам. Ва ўзросце 19 гадоў ён выпусціў сваю першую кнігу «Ілюстрацыі сямейства Псітацыдаў, або Папугаяў» (Illustrations of the Family of Psittacidae, or Parrots, 1830).

З дзяцінства ў Ліра было слабое здароўе — ён пакутаваў ад падучай хваробы, астмай, а ў сталым узросце да гэтага дадалася яшчэ і частковая страта зроку.

Ў 1846 годзе Лір выпусціў «Кнігу нонсэнс» («A Book of Nonsense» — перакладаецца таксама як «Кніга глупства» або «Кніга бязглуздая»), якая ўключае пацешныя лімерыкі. Неўзабаве гэты жанр набыў значную папулярнасць.

Стыль і сюжэты нонсэнс Ліра аказалі ўплыў на творчасць яго сучасніка — Льюіса Кэрала, на французскіх сюррэалістаў, рускіх ОБЭРИУітаў (прыхільнікам Ліра быў Данііл Хармс).

Паэт памёр 29 студзеня 1888 г.. Згадваецца ў песні Beatles «Paperback writer» (1966).

Сачыненні і ілюстрацыі[правіць | правіць зыходнік]

  • Illustrations of the Family of the Psittacidæ (1832)
  • Tortoises, Terrapins, and Turtles by J.E. Gray
  • Views in Rome and its Environs (1841)
  • Gleanings from the Menagerie at Knowsley Hall (1846)
  • Illustrated Excursions in Italy (1846)
  • A Book of Nonsense (1846)
  • Journal of a Landscape Painter in Greece and Albania (1851)
  • Journal of a Landscape Painter in Souther Albania (1852)
  • Book of Nonsense and More Nonsense (1862)
  • Views in the Seven Ionian Isles (1863)
  • Journal of a Landscape Painter in Corsica (1870)
  • Nonsense Songs and Stories (1871)
  • More Nonsense Songs, Pictures, etc. (1872)
  • Laughable Lyrics (1877)
  • Nonsense Alphabets
  • Nonsense Botany (1888)
  • Tennyson’s Poems, illustrated by Lear (1889)
  • Facsimile of a Nonsense Alphabet (1849, не друкавалася да 1926)

Беларускія пераклады[правіць | правіць зыходнік]

«Кнігу бязглузду» на беларускую пераклаў М. Шчур.

Зноскі

  1. Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #118779095 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]